Вы тут

Стан параненага ў Івацэвіцкім раёне міліцыянера стабільны


Паранены ў Івацэвіцкім раёне міліцыянер знаходзіцца ў цяжкім, але стабільным стане, паведаміў галоўны ўрач Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Васіль Юзэфовіч.


"У пацярпелага агнястрэльнае множнае раненне грудной клеткі і паяснічнай вобласці з пашкоджаннем унутраных органаў і ўнутрыбрушным крывацёкам. Пасля абследавання (УГД, рэнтген, неабходныя да аперацыі), хвораму працягнулі аказанне дапамогі. У аперацыйнай крывацёк быў спынены, раны ўшыты. Пацыент на дадзены момант знаходзіцца у рэанімацыі. Стан яго цяжкі, але стабільны. Ён у медыкаментозным сне, аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога", - адзначыў галоўны ўрач.

Выклік у дыспетчарскую хуткай дапамогі паступіў у 11.56. Як стала вядома, у в.Бабровічы былі пацярпелыя ад агнястрэльных раненняў. З гарадскога пасёлка Целяханы выехала брыгада хуткай дапамогі. На месцы здарэння медыкі канстатавалі смерць аднаго міліцыянера, другі ў 13.20 быў дастаўлены ў ЦРБ. "Неабходныя медыкаменты, кровазамяняльнікі, прэпараты крыві маюцца ў патрэбным колькасці. Апавешчана служба санітарнай авіяцыі Брэста. Урачы гатовыя выехаць па першым званку. Але пакуль такой неабходнасці няма. Усё, што трэба, мы паспелі зрабіць самі", - сказаў Васіль Юзэфовіч.

Галоўны ўрач не стаў прагназаваць развіццё сітуацыі, адзначыўшы толькі, што медыкі разлічваюць на яе спрыяльны зыход.

Як паведамлялася, супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС сёння праводзілі рэйд у в. Бабровічы. Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 12.00 пры падыходзе да дома 57-гадовага беспрацоўнага мясцовага жыхара, у якога, па інфармацыі праваахоўнікаў, магла быць незарэгістраваная паляўнічая стрэльба, мужчына раптам адкрыў агонь на паражэнне па міліцыянерах. У выніку быў забіты ўчастковы інспектар міліцыі 1976 года нараджэння, яшчэ адзін, 1995 года нараджэння, - паранены.

Вясковец забарыкадаваўся ў хаце і пагражаў працягнуць страляніну. У выніку спецаперацыі, праведзенай супрацоўнікамі АМАПу, мужчына быў абясшкоджаны і затрыманы. На месцы здарэння працуе кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, следча-аператыўная група.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.