Вы тут

Вынікі ўступнай кампаніі падведзены ў юрыдычным каледжы БДУ


У гэтым годзе на 150 месцаў было пададзена 466 заяў.


На дзённую бюджэтную форму навучання на аснове базавай адукацыі залічана 25 чалавек. Конкурс склаў 5,8 чалавека на месца, прахадны бал — 9,6 (у 2017 годзе - 9,5). З агульнай колькасці залічанных 16 чалавек маюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.

На дзённую бюджэтную форму на аснове сярэдняй адукацыі таксама залічана 25 чалавек. Такім чынам на адно месца тут прэтэндавалі 6 чалавек (у 2017 — 4,6). Прахадны бал склаў 24,2 (у 2017 годзе — 23,2).

На дзённай платнай форме навучання на аснове агульнай базавай адукацыі склаўся крыху меншы конкурс  — 1,6 чалавека на месца (у 2017 годзе — 1,3). Прахадны бал —  8,8 (у 2017 годзе — 8,5).

На дзённую платную форму навучання на аснове сярэдняй адукацыі з 78 ахвотных прынята 25 чалавек. Конкурс —  3,1 чалавека на месца (у 2017 годзе — 2,8). Для навучання на платнай форме абітурыентам неабходна было набраць 21,1 бала (у 2017 годзе — 19).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.