Вы тут

Беларускія і расійскія палярнікі выканаюць сумесны навуковы праект


Падчас правядзення 11-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі ў 2018—2019 гадах беларускія і расійскія палярнікі будуць выконваць сумесны навуковы праект.


Ён прысвечаны вымярэнню альбеда (маецца на ўвазе характарыстыка адбівальнай здольнасці розных тыпаў падсцілаючай паверхні Антарктыды). З гэтай мэтай на тэрыторыі беларускай станцыі паўтара-два месяцы будзе знаходзіцца расійскі вучоны для выканання сумесных работ, звязаных з кліматычнымі даследаваннямі. Апошнія правядуць з выкарыстаннем беларускай і расійскай апаратуры.

Па словах старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова, у беларускіх вучоных выбудоўваецца стратэгічнае партнёрства з расійскім бокам. «У далейшым нашы планы па ўмацаванні сваіх пазіцый на Паўднёвым полюсе мы звязваем з раўнапраўным партнёрствам з Расійскай Федэрацыяй, разлічваем на прафесійную і таварыскую падтрымку з боку расійскіх калег», — падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

Два дні ў Беларусі знаходзілася з візітам дэлегацыя Расійскай антарктычнай экспедыцыі Інстытута Арктыкі і Антарктыкі Расгідрамета (г. Санкт-Пецярбург). Члены дэлегацыі прынялі ўдзел у пашыраным рабочым пасяджэнні міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі, якое адбылося ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама ў рабочай сустрэчы ўдзельнікаў двухбаковай рабочай групы.

З 2013 года стратэгічнае супрацоўніцтва НАН Беларусі з расійскім бокам ажыццяўляецца ў рамках «Пагаднення аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы», заключанага паміж урадамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У прыватнасці, расійскі бок сур'ёзна дапамагае ў транспартна-лагістычным забеспячэнні дзейнасці беларускай экспедыцыі ў Антарктыцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Узаемны інтарэс на Паўднёвым полюсе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?