Вы тут

Два механізатары з Магілёўшчыны першымі намалацілі 4 тысячы тон збожжа


Механізатары Магілёўскай вобласці Аляксей Макосаў і Мікалай Мінчанка першымі ў краіне намалацілі чатыры тысячы тон збожжа.


Агракамбінат «Зара» ў Магілёўскім раёне працягвае дэманстраваць высокія тэмпы ўборачнай кампаніі. Яшчэ тыдзень таму тут віншавалі першых у вобласці трохтысячнікаў жніва — старшага камбайнера Аляксея Макосава і яго памочніка Мікалая Мінчанку. І вось яны зноў у лідарах. Учора з раніцы пераможны экіпаж сустракалі на ўскрайку поля прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці, мясцовай улады, прафсаюзнай арганізацыі, журналісты, каб павіншаваць руплівых механізатараў з новым рэкордам — чатыры тысячы тон збожжа. Гэта першы ў краіне экіпаж, які дасягнуў такіх высокіх вынікаў. Камбайнеры атрымалі падзячныя лісты, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Граматамі і падарункамі ўшанавалі таксама трохтысячнікаў (два экіпажы) і двухтысячнікаў (сем экіпажаў) гаспадаркі, а таксама кіроўцаў, якія перавезлі дзве і тры тысячы тон ураджаю.

— Вельмі прыемна, калі тваю працу адзначаюць, — падзяліўся эмоцыямі Аляксей Макосаў. — Але высокія паказчыкі — гэта ў першую чаргу заслуга ўсіх работнікаў гаспадаркі. Наша задача толькі добрасумленна працаваць. Ставім са сваім памочнікам мэту сабраць яшчэ тысячу і болей тон ураджаю.

На сённяшні дзень збожжавыя і зернебабовыя ў «Зары» сабраны на 70 % плошчаў, іх ураджайнасць склала больш за 67 ц/га.

У вобласці практычна завяршыў уборку збожжавых і зернебабовых Кіраўскі раён. На 98 % убраны плошчы ў Клічаўскім раёне. Сярод лідараў жніва — 108 экіпажаў, у тым ліку 15 маладзёжных: яны намалацілі тысячу і болей тон збожжа.

На раніцу 16 жніўня на Магілёўшчыне было ўбрана 82 % збожжавых і зернебабовых, валавы намалот склаў 666,2 тысячы тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 26,9 цэнтнера з гектара. Па ўраджайнасці лідзіруе Шклоўскі раён — 44 цэнтнера з гектара, другое і трэцяе месцы ў горацкіх (35,5 ц/га) і магілёўскіх (31,8 ц/га) хлебаробаў адпаведна.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Марыям ТАБАГАРЫ

Загаловак у газеце: І чатыры тысячы — не мяжа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».