Вы тут

Рыбацкае шчасце на дваіх


Адметнасць сясцёр Ірыны ЦЯСЛЮК і Святланы ГЕРАСІМЧЫК не толькі ў тым, што яны блізняты. Абедзве яны яшчэ і заядлыя рыбачкі, таму свой адпачынак не ўяўляюць без вуды. Хоць адзін раз на дзень — ці з ранку, ці пад вечар — іх можна ўбачыць на беразе ракі Свольна, якая працякае паблізу вёскі Чарнавокі Верхнядзвінскага раёна, або ў невялікай лодцы на хуткай рачной плыні.


Сёстры нарадзіліся пад Заслаўем, а ў дарослым жыцці, як гэта часта бывае, лёс развёў па розных мясцінах: Ірына жыве ў сталіцы, Святлана перабралася на поўнач краіны, у край лясоў і азёр. Сустракаюцца зрэдку і толькі летам. Святлана навучыла сястру рыбацкім хітрасцям, і цяпер паміж імі ідзе негалоснае спаборніцтва: хто выцягне самую вялікую рыбіну.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».