Вы тут

Фільм пра Салігорск пакажуць на «Беларусь 1»


Як нараджаўся адзін з самых маладых гарадоў Беларусі і які быў шлях ад першай буравой вышкі да прамысловага цэнтра з самай высокай у Еўропе шчыльнасцю насельніцтва? Дакументальны фільм «Горад салёнага золата», зняты Агенцтвам тэленавін спецыяльна да 60-годдзя Салігорска, тэлеканал «Беларусь 1» пакажа ўвечары 23 жніўня.


Аўтар праекта Алеся Высоцкая расказала, што здымачнай групе дзеля эксклюзіўных кадраў і развянчання некаторых міфаў пра Салігорск давялося не толькі спусціцца ў шахту, але і падняцца на самыя высокія тэрыконы — штучныя насыпы з пустых парод — і ўбачыць амаль што марсіянскія пейзажы... Акрамя таго, журналісты адшукалі рэдкія кадры хронікі — запісы інтэрв'ю з першымі будаўнікамі і шахцёрамі, што стаялі ля вытокаў стварэння горада.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».