Вы тут

Праект палажэння аб партале "Сугучча" абмяркуюць у Мінску 23-24 жніўня


23-24 жніўня ў Мінску ў штаб-кватэры СНД адбудзецца пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы Палажэння аб міждзяржаўным гуманітарным партале "Сугучча: літаратура і публіцыстыка краін Садружнасці", паведамляецца на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі.


Праект рэалізуецца Выдавецкім домам "Звязда" пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Галоўныя задачы праекта: аднавіць і з'яднаць страчаныя літаратурныя і творчыя сувязі паміж краінамі былога Савецкага Саюза, папулярызаваць сучасную і класічную літаратуру, а таксама культурнае жыццё краін СНД.

На сумесным пасяджэнні Савета па гуманітарным супрацоўніцтве і праўлення Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц Садружнасці, якое адбылося ў чэрвені 2018 гадоў ў Астане, было прынята рашэнне аб наданні інтэрнэт-праекту "Сугучча" статусу міждзяржаўнага гуманітарнага партала.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».