Вы тут

Гандлёвы дом Грузіі адкрыюць у Мінску да канца года


Гандлёвы дом Грузіі адкрыюць на вул. Куйбышава да канца 2018 г. Аб гэтым, як перадае агенцтва "Мінск-Навіны", паведаміў  Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Валерый Кварацхелія.


У цяперашні час распрацоўваецца дызайн-праект.

- Да канца года адкрыем гандлёвы дом у Мінску, - паведаміў Пасол. - Там будуць прадстаўлены толькі якасныя грузінскія прадукты. Будзе магчымасць прадэгуставаць нашы віна і нацыянальную кухню.

Ён таксама адзначыў, што беларуска-грузінскія адносіны знаходзяцца на высокім узроўні. Расце тавараабарот паміж краінамі, павялічваецца паток беларускіх турыстаў.

- У 2017 годзе Грузію наведалі 45 тыс. беларусаў. У гэтым годзе іх колькасць вырасла амаль у 2 разы. І я спадзяюся, што з кожным годам усё больш і больш беларусаў будуць гасцяваць у нашай краіне, - сказаў пасол.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.