Вы тут

У Ганцавічах мужчына зарэзаў былую жонку і павесіўся


Крык у сераду раніцай, 15 жніўня, пачулі жыхары новых шматпавярховак на вуліцы Кастрычніцкай у горадзе Ганцавічы. Каля 7.30 раніцы з пад'езда дома №47 выбег мужчына з голым торсам у спартыўных штанах. Ён крыкнуў: "Выклікайце хуткую і міліцыю!" Пасля чаго сеў на ровар і хутка з'ехаў, паведамляе "Ганцавіцкі час".


Фота: ganc-chas.by.

З 5-га паверха чуўся крык дзіцяці: "Мама, мама, жыві!". Неўзабаве прыехала міліцыя і хуткая дапамога. Але выратаваць маму медыкі, на жаль, не змаглі. Жанчына пасля некалькіх нажавых раненняў памерла на вачах малалетняга сына.

Мужчына на ровары і быў тым, хто здзейсніў забойства. Супрацоўнікі міліцыі адразу ж кінуліся на яго пошукі. І неўзабаве знайшлі павешаным ў гаражы. Фельчар хуткай дапамогі спрабаваў яго выратаваць, робячы непрамы масаж сэрца і іншыя рэанімацыйныя працэдуры, але было ўжо позна. З моманту, як яго дасталі з пятлі, ужо наступіла біялагічная смерць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.