Вы тут

У Пінскім раёне байкер, які 72 разы прыцягваўся да адказнасці, трапіў у ДТЗ


У Пінскім раёне байкер, які прыцягваўся да адказнасці 72 разы (найбольш частае парушэнне - перавышэнне хуткасці), здзейсніў смяротнае ДТЗ, піша gaibrest.by.


Аварыя здарылася 14 жніўня ў 17.45 на дарозе Н252 Ставок-Красіева. Паводле папярэдняй інфармацыі, за рулём матацыкла Kawasaki ZZR знаходзіўся 35-гадовы жахар Пінска. Падчас руху на закругленым участку ён не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ сур'ёзныя траўмы атрымаў 29-гадовы пасажыр (жыхар вёскі Ставок), які памёр на месцы здарэння. Кіроўца матацыкла ў цяжкім стане шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Пінскай цэнтральнай бальніцы.

Праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны аварыі. Устаноўлена, што мужчыны былі без моташлемаў. Узятая кроў на даследаванне.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.