Вы тут

Урачыстыя лінейкі ў беларускіх школах пройдуць 31 жніўня і 1 верасня


Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку навучальнага года, пройдуць у беларускіх школах 31 жніўня і 1 верасня. А першы ўрок будзе прысвечаны Году малой радзімы, яго тэма — «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца...»


Рашэнне пра час правядзення лінеек (31 жніўня або 1 верасня) прымаюць мясцовыя органы ўлады. Па традыцыі на мерапрыемства будуць запрошаны прадстаўнікі шэфскіх прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў, беларускія пісьменнікі, вядомыя выпускнікі ўстаноў адукацыі, грамадскія і дзяржаўныя дзеячы, медыйныя персоны. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання прымуць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у школах на сваёй малой радзіме.

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама прапанаваў правесці ўрачыстасці ў сталічных установах адукацыі ў суботу, 1 верасня, а першы навучальны дзень (3 верасня) распачаць з тэматычнага ўрока, прысвечанага Году малой радзімы. Чакаецца, што за парты ў сталіцы сядуць у новым навучальным годзе 193,5 тысячы вучняў — гэта амаль на тры тысячы больш, чым у 2017 годзе. Усяго ў Мінску будзе працаваць 249 устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, у тым ліку 178 школ і 50 гімназій. Ва ўстановах адукацыі плануецца адкрыць 858 першых класаў (іх колькасць павялічыцца на 26), а таксама 397 дзясятых класаў (з іх 241 — профільны). За парты сядуць 23 184 першакласнікі — у параўнанні з папярэднім годам на 1200 чалавек больш.

Па традыцыі напярэдадні новага навучальнага года ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць педагагічныя канферэнцыі. Форум педагагічных работнікаў сталіцы адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 24 жніўня.

А 25 жніўня ў Маладзечне збяруцца больш за тысячу чалавек для ўдзелу ў канферэнцыі «Адукацыя Мінскай вобласці — аснова ўстойлівага развіцця рэгіёна»: прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, лідары прафсаюзнага руху, педагагічная грамадскасць Міншчыны. Гасцямі мерапрыемства стануць прадстаўнікі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства адукацыі і сродкаў масавай інфармацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Першы званок, першы ўрок...

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».