Вы тут

У сталіцы ў Лошыцкім парку ратавальнікі выцягнулі мужчыну з балота


Па інфармацыі Мінскага ГУ МНС, удзень паступіла паведамленне ад самога пацярпелага: ён захрас у балоцістай мясцовасці Лошыцкага парку.


Да месца выкліку былі накіраваны падраздзяленні МНС, пры пошуку выкарыстоўваўся квадракоптар. Прыкладна праз дзве гадзіны пошукаў мужчыну знайшлі за 70 метраў ад цвёрдага грунту ў балоцістай мясцовасці каля Свіслачы. Ратавальнікі выцягнулі 30-гадовага пацярпелага. Прычына здарэння — асабістая неасцярожнасць: мужчына вырашыў зрэзаць шлях і патрапіў у «пастку».

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Захрас у балоце

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.