Вы тут

«Макавей» на Блакітнай крыніцы


Гэта крыніца ў Слаўгарадскім раёне з язычніцкіх часоў з'яўляецца месцам паломніцтва і нават пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС карыстаецца папулярнасцю ў праваслаўных вернікаў.


Ці не цуд, калі вакол захоўваецца павышаны радыяцыйны фон, а ў радыусе некалькіх дзясяткаў метраў ад невялічкага вадаёма ён у норме. Сёння, 14 жніўня, тут праходзіць другі дзень чарговага раённага фестывалю «Макавей». Падчас свята арганізаваны богаслужэнні, асвячаецца вада ў крынічцы, а таксама морква, гаючыя травы і мёд. Бо Макавей у народзе называюць яшчэ і мядовым Спасам. Дарэчы, набыць гэты карысны лекавы прадукт можна на месцы. Ёсць магчымасць пакаштаваць вырабы тутэйшых сыравараў. Аматары ведаюць, наколькі гэта смачны прадукт. Сёння на Блакітнай крыніцы адбудзецца пяты рэгіянальны конкурс «Спас — усяму час» з удзелам творчых калектываў Магілёўскай і іншых абласцей.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».