Вы тут

Святы Пантэлеймон на «Грымяках»


У праваслаўным прыходзе вёскі Асінгарадок Пастаўскага раёна ў дзень памяці Велікамучаніка і лекара Пантэлеймона не першы год адбываецца асвячэнне вады на крыніцы, якую ў акрузе называюць “Грымякі“. Вось і ў мінулую нядзелю пад старшынствам пратаірэя айца Георгія Лакоткі прайшло набажэнства на сакральным вытоку. Жыхары навакольных вёсак, а таксама з Глыбоцкага, Мядзельскага раёнаў, нават з самога Мінска, сталі сведкамі таямніцы асвячэння і прычасціліся да гаючай вады. 


- Людзі імкнуцца да гэтага месца, каб не толькі фізічна аздаравіцца, але і супакоіць свае душы, памаліцца, папіць і набраць с сабою вады, - кажа настаяцель прыходу. - Гэты дзень - сапраўднае свята для веруючага чалавека!

 З невялікага азярка па каменьчыках плынь халоднай вады хутка збягае ў суседняе возера, а адтуль - у рэчкі Ласіцу, Галбеніцу, Дзісну і, нарэшце, зліваецца з Дзвіной.

- Чаму так называецца наша крыніца - “Грымякі”? - рытарычна пытаецца жыхар бліжэйшай вёскі Сарокі Аляксандр Латышонак. – Бо некалі да вёскі даносіўся шум вады, якая білася аб камяні, нават за тры кіламетры было чутна крынічнае рэха.

   Па словах Аляксандра Ігнатавіча, перад вайной гаспадар гэтых земляў (Пастаўскі раён да 1939 года быў пад Польшчай) хацеў у гэтым месцы збудаваць вадзяны млын, але пазнейшыя падзеі не далі яму планы ажыццявіць.

Адзін з заўсёдных наведвальнікаў пантэлеймонаўскага свята -- жыхар вёскі Парыж Барыс Аўчыннікаў. Гэтым разам пенсіянер прывёз ікону апекуна крыніцы. Ікону для асвячэння Барысу Васільевічу перадалі медыкі парыжскай бальніцы сястрынскага ўходу. Цяпер вобраз Святога пакутніка будзе апекаць таксама і сацыяльна-медыцынскую ўстанову аграгарадка.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Пастаўскі раён

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.