Вы тут

А-Fest у Мінску сабраў больш як 100 тысяч чалавек


Тры дзясяткі забаўляльных пляцовак для рознага ўзросту, фота на памяць у самых утульных кутках Лошыцкага парка і некалькі гадзін міжнароднага музычнага марафону - трэці сталічны А-Fest прайшоў маштабна і пакінуў прыемныя ўражанні.


Бясплатны фестываль ежы, піва і музыкі, які ладзіцца ў сталічным Лошыцкім парку трэці год запар напярэдадні дня нараджэння легендарнага мінскага мэра, графа Чапскага, сёлета прапанаваў гасцям асобную дзіцячую пляцоўку, піўную кухню пад адкрытым небам і трох хедлайнераў -- беларусаў "Без білета", удзельніка французскага праекту Modjo Яна Дэсталя і брытанскую поп-спявачку Сафі Эліс-Бэкстар, якая, нягледзячы на далікатны стан (артыстка чакае пятае дзіця), з задавальненнем прыняла запрашэнне арганізатараў выступіць у Мінску.

Першая палова опэн-эйру сёлета атрымалася як ніколі сямейнай: спецыяльна для малых, якія маглі трапіць на мерапрыемства толькі ў суправаджэнні бацькоў, паблізу традыцыйнай паркавай лакацыі адкрыўся яшчэ адзін дзіцячы гарадок з гульнявой пляцоўкай ад "Палесся", разліўным квасам ды марозівам, размалёўкамі ў чалавечы рост і казачным аквагрымам. А пакуль дзятва сумеснымі намаганнямі вяла "будоўлю стагоддзя" з вялізнага канструктару, дарослыя альбо з камфортам размяшчаліся на пледах пад яблынямі, альбо наведвалі бліжэйшыя забаўляльныя пляцоўкі. Агулам арганізатары падрыхтавалі 30 разнастайных спосабаў актыўнага баўлення часу, ад папулярнай сярод эрудытаў "Мазгабойні" і тэсту на веданне беларускай мовы да мікрахакею ў боксах, жывых "крыжыкаў-нулікаў" і сімфоніі на піўных бутэльках.

Упершыню на адкрытай кухні A-Kitchen госці фестывалю маглі не толькі назіраць за кулінарным чараўніцтвам майстра -- кіраўніка Гільдыі шэф-повараў Беларусі Аляксандра Чыкілеўскага, але і самі далучаліся да прыгатавання шаурмы на хуткасць ды ўдзельнічалі ў дэгустацыі вулічнай ежы з заплюшчанымі вачыма.

Дарэчы, безумоўным тлустым плюсам трэцяга А-Festу стала вырашэнне некалькіх ключавых пытанняў усіх масавых мерапрыемстваў: практычная адсутнасць чэргаў у зоне фудкорту, вялізная колькасць прыбіральняў і прадуманая сістэма бяспекі, якая не замінала наведнікам, але давала пачувацца спакойна.

Слухаць і глядзець выступленні артыстаў можна было, не пакідаючы фудкорту: трансляцыя з галоўнай сцэны ішла на экране вышынёй без малога ў 2-павярховы дом. Але ўвечары, бліжэй да выступленняў асноўных музычных завадатараў, публіка падцягнулася бліжэй да сцэны і сусветныя хіты спявала ўжо шматтысячным хорам.

Паводле падлікаў арганізатараў, А-Fest-2018 наведала прыкладна тая ж колькасць людзей, што і летась -- больш за 100 тысяч чалавек. "Гэтым летам мы пастараліся зрабіць фэст яшчэ больш грандыёзным, "смачным" і музычным, парадаваць гасцей не толькі колькасцю, але і якасцю забаў", - адзначыў арганізатар фэсту, намеснік гендырэктара па маркетынгу кампаніі "Аліварыя" Тарас Мацыпура. -- Вынікам мы засталіся вельмі задаволеныя і матываваныя на тое, каб А-Fest стаў традыцыйным святам еўрапейскага ўзроўню для Мінска".

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.