Вы тут

Кветкі над крыніцай


Духоўная сувязь, гармонія прыроды і чалавека! У Лунінецкім раёне, паблізу старажытнай вёскі Кажан-Гарадок, дзесяць гадоў таму прабілася крыніца. Многія палешукі пабачылі ў гэтым з'яўленні сімвал адраджэння духоўнасці краю. Выток упарадкавалі — паставілі над ім калодзеж, асвяцілі, побач збудавалі альтанку. Не было таго дня, каб да крыніцы ніхто не прыходзіў, асабліва ў летнія дзянькі. Ваду палюбілі і жыхары суседніх вёсак — Дрэбска, Лахвы. Нядаўна пад апекай Сельскага Савета правялі яшчэ адно ўпарадкаванне некранутага кутка прыроды.

Каля крыніцы — карэнная кажан-гарадоцкая жыхарка, майстар інкрустацыі саломай Валянціна Бура, захавальніца народнай культуры Палесся. Валянціне Фёдараўне застаўся сапраўдны скарб — жаночы святочны строй, які ў дваццатых гадах мінулага стагоддзя выткала, пашыла і ўпрыгожыла кветкавымі арнаментамі яе бабуля Варвара Вайцяхоўская. Ад бабулі да сваёй дачкі, а пазней і да ўнучкі — не рвецца нітка памяці і гонару: Валянціна марыць, каб кожная яе зямлячка ў сваім гардэробе мела і час ад часу насіла свой — кажан-гарадоцкі строй.


Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.