Вы тут

У Беларусі намалацілі больш за 4 млн т збожжа


Беларускія аграрыі намалацілі больш за 4 млн т збожжа, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: michpravda.ru

Паводле інфармацыі на 8 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры прыбраныя з больш 1,460 млн га, што складае 68,3% запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана звыш 4 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 27,5 ц / га. У 2017-м па стане на 8 жніўня аграрыі намалацілі 2,794 млн.т збожжа.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там сабрана 88,8% ад плана. У Гродзенскай вобласці ўбрана 81,3% плошчаў, Мінскай - 74,8%, Гомельскай - 62,8%, Віцебскай - каля 50% і Магілёўскай - 48,7% плошчаў.

mshp.gov.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.