Вы тут

Жанчына з-за рэўнасці падпаліла кватэру знаёмай


Суд Полацкага раёна і горада Полацка прызнаў жанчыну, якая з-за рэўнасці падпаліла кватэру знаёмай, вінаватай у наўмысным пашкоджанні маёмасці і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.


Як паведамляе прэс-служба абласной пракуратуры, 40-гадовая жыхарка Полацкага раёна ў канцы сакавіка ў стане алкагольнага ап'янення падпаліла ўваходныя дзверы кватэры знаёмай. Абвінавачаная была ўпэўненая ў адсутнасці людзей у кватэры, да гаспадыні якой яна адчувала асабістую непрыязнасць з-за рэўнасці да мужчыны. Суседзі аператыўна ліквідавалі ачаг узгарання. У той дзень гаспадыня кватэры і яе дзеці адсутнічалі дома. Шкода была нанесена толькі маёмасці. Апроч гэтага пакарання жанчына пройдзе прымусовае лячэнне. У лік пакрыцця матэрыяльнай шкоды яна абавязана выплаціць пацярпелай 830 рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Пякельная рэўнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».