Вы тут

Гродзенцы наладжваюць стасункі з правінцыяй Фуцзянь


Прадстаўнічая дэлегацыя з Кітая наведала Гродна, дзе адбылося падпісанне двухбаковага пратакола аб намерах па ўсталяванні сяброўскіх адносін паміж Гродзеншчынай і марской правінцыяй Фуцзянь. Гэта другая кітайская правінцыя, з якой у гродзенцаў наладжваюцца сувязі. Рэгіён ужо трывала супрацоўнічае з правінцыяй Ганьсу, у вобласці рэалізуецца некалькі значных інвестпраектаў. У новых партнёраў таксама нямала планаў у розных сферах.


Госці з Кітая зацікаўлены ў гандлёвых адносінах, а таксама ў гуманітарных сувязях. Лян Цзяньюн, кіраўнік дэлегацыі, начальнік аддзела прапаганды парткома КПК правінцыі Фуцзянь, выказаў інтарэс да прадукцыі сельскай гаспадаркі, у прыватнасці гродзенскай «малочкі», якая ўжо сертыфікавана для паставак у КНР. У цяперашні час вядзецца сертыфікацыя мясной прадукцыі рэгіёна. Кіраўнік дэлегацыі запэўніў, што пошук інвестараў для сумесных праектаў, у тым ліку ў сферы энергетыкі, будзе наладжаны. Прадстаўнікі правінцыі Фуцзянь расказалі, што тут развіты электроніка, машынабудаванне, лёгкая прамысловасць. У ёй знаходзіцца і самы вялікі завод па вытворчасці акумулятараў у свеце.

Абодва бакі зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва турыстычнай сферы. Імпульс надасць 30-дзённы бязвізавы рэжым, які ў хуткім часе пачне дзейнічаць паміж дзвюма краінамі. Да таго ж 2018 год аб'яўлены ў Кітаі годам турызму Рэспублікі Беларусь. Адносіны паміж краінамі садзейнічаюць развіццю рэгіянальных сувязяў у гэтай сферы, адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Так, у Гродне на турыстычных аб'ектах можна атрымаць інфармацыю на кітайскай мове. Гродзенцы прымаюць удзел у кітайскіх выстаўках.

Наша даведка

Правінцыя Фуцзянь знаходзіцца на марскім узбярэжжы паўднёва-ўсходняга Кітая. Горы і ўзвышшы займаюць каля 90 % плошчы. Насельніцтва складае каля 40 мільёнаў чалавек.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Прыморскі брыз Кітая

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.