Вы тут

Троххвілінны гід па Мінску стварыў рэсурс для падарожнікаў Trаvеlеr


Ён размясціў кароткі даведнік па Мінску, які расказвае, якія мясціны варта наведаць у беларускай сталіцы і што пакаштаваць у мясцовых кафэ і барах, паведамляе БелТА.


У матэрыяле, які аўтар назваў троххвілінным гідам па Мінску, адзначаецца, што з улікам дзеяння бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін, уключаючы Аўстралію, зараз найлепшы час для наведвання Беларусі.

Аўстралійская журналістка расказвае, што Мінск — гэта чысты і сучасны горад з моднымі кафэ, барамі і галерэямі. У той жа час тут захавалася шмат архітэктуры савецкага перыяду, але ў беларускай сталіцы адчуваецца энергія прагрэсу. Рыхтуючыся да правядзення Еўрапейскіх гульняў 2019 года і чэмпіянату свету па хакеі 2021, Мінск рухаецца наперад: будуюцца новыя гатэлі, развіваецца інфраструктура, з'яўляецца ўсё больш забаў.

Выданне рэкамендуе падарожнікам, якія прыехалі ў Мінск, наведаць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны мастацкі музей, а таксама музей «Краіна міні», дзе цяпер налічваецца 18 унікальных мініяцюр славутасцяў Беларусі, а да 2022 года колькасць экспанатаў плануецца павялічыць да 70.

Каб азнаёміцца з архітэктурай савецкай эпохі, варта прагуляцца па праспекце Незалежнасці. Прагаладаўшыся — зазірнуць у кафэ і пакаштаваць дранікі з дамашняй каўбасой, яечняй і зялёнай цыбуляй. Можна таксама адправіцца на ажыўленую вуліцу бараў і рэстаранаў — Зыбіцкую. Тым, хто хоча набыць беларускія лясныя ягады ці, напрыклад, вэнджанае мяса, аўтар рэкамендуе з'ездзіць на Камароўскі рынак.

Пасяліцца турыстам раяць у гатэлі «Манастырскі», які размясціўся ў гістарычным будынку ў самай атмасфернай частцы старога горада. «Свята-Духаў кафедральны сабор, за некалькі крокаў рака Свіслач з яе набярэжнай, кафэ і пешаходнымі дарожкамі — вам цяжка будзе знайсці лепшае месца», — піша аўтар.

Акрамя таго, уразіла журналістку Trаvеlеr вуліца Кастрычніцкая, дзе старыя складскія памяшканні ператварыліся ў цэлы квартал вулічнага мастацтва.

А каб убачыць горад з вышыні, яна раіць пракаціцца на коле агляду ў парку імя М. Горкага.

У спіс так званых must dо, то-бок рэчаў, якія абавязкова трэба зрабіць падчас наведвання Мінска, аўстралійская журналістка ўнесла два пункты. Па-першае, яна раіць пакаштаваць беларускія напоі, напрыклад бальзам, настоены на травах. Пры гэтым варта зайсці ў класічны бар савецкіх часоў ва ўніверсаме «Цэнтральны». Па-другое, абавязкова правесці вечар у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — адным з самых вялікіх тэатраў Еўропы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.