Вы тут

Следчы камітэт пачаў справу пра несанкцыянаваны доступ да інфармацыі БЕЛТА


Следчым камітэтам па матэрыялах праверкі, праведзенай супрацоўнікамі МУС, распачата крымінальная справа па ч.2 ст.349 КК (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, зробленай з іншай асабістай зацікаўленасці, якая пацягнула прычыненне істотнай шкоды). "Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы паслужыла паведамленне рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія падаваліся аднаму з заказчыкаў. У ходзе праверкі супрацоўнікамі МУС выяўлены шматлікія факты неправамернага доступу да камп'ютарнай інфармацыі, уласнікам якой з'яўляецца БЕЛТА", - праінфармавалі ў СК.


На працягу двух гадоў (2017-2018 гг.) без ведама і згоды рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства здзейснена больш за 15 тыс. несанкцыянаваных падключэнняў да інфармацыі, якая захоўваецца ў камп'ютарнай сістэме прадпрыемства. У выніку здзейсненага злачынства РУП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" нанесена істотная шкода, якая праяўлена ў неправамерным завалоданні і выкарыстанні абароненай ад старонняга доступу інфармацыі, а таксама падрыве дзелавой рэпутацыі прадпрыемства.

Да названай супрацьпраўнай дзейнасці датычныя службовыя асобы выдавецкага дома "Беларуская навука", ЗАТ "БелаПАН", ТАА "Тутбай Медыя". Сёння па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Таццяна Каравянкова. Следчыя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы працягваюцца.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?