Вы тут

Спёка спадзе ненадоўга


Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, праз некалькі дзён спякотнае надвор'е зноў авалодае краінай.


«У другой палове тыдня ў Беларусь вернецца спёка, а ў пачатку тыдня камфортнае надвор'е абумовіць паветраная маса балтыйскага паходжання», — паведамілі ў Белгідрамеце. Сёння, 7 жніўня, надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага ціску. Удзень малаактыўны франтальны раздзел абумовіць у некаторых раёнах кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра складзе 21—27 градусаў вышэй за нуль. У некаторых раёнах у сераду пад уплывам франтальнага раздзела, пераважна па паўночным усходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 11—16 градусаў, удзень чакаецца ад 23 градусаў па паўночным усходзе і да 31 — па паўднёвым захадзе Беларусі.

У чацвер надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і паветраная маса, якая рухаецца з паўднёвага захаду Еўропы. Нас чакае гарачае, практычна без ападкаў надвор'е. Тэмпература ўначы складзе 11—17 градусаў, удзень будзе ад 25 па ўсходзе да 33 градусаў цяпла па захадзе. 10 жніўня ападкаў таксама не прадбачыцца. Тэмпература паветра будзе яшчэ расці і складзе ўначы 14—20 градусаў вышэй за нуль, удзень — 27—33 градусы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».