Вы тут

Раім схадзіць


Фестываль «A-fest», велашпацыр «Яўрэйскі Мінск», выстава «Польшча — краіна аб’ектаў ЮНЕСКА» — афіша «Звязды» з 6 па 12 жніўня.


Фестываль «A-fest»

Фота: euroradio.fm

Дзе: Лошыцкі парк, пр-д Чыжэўскіх, 10

Калі: 11 жніўня 

Колькі каштуе: бясплатна

Па залатой традыцыі Лошыцкі парк зноў адкрывае свае дзверы для вялізнага еўрапейскага фэсту A-Fest. Неверагодныя актыўнасці для ўсёй сям'і змяшаюцца з вялікім фудкортам, а накрые гэта ўсё музычная сцэна з еўрапейскімі хэдлайнерамі. 

Замежным хэдлайнерам будзе брытанская спявачка Сафі Эліс-Бекстар, беларускім — «Без Билета». На фестывалі таксама выступіць французскі музычны хаус-поп-дуэт Modjo. Сярод забаў арганізатары разгорнуты як спартыўныя актыўнасці, так і «для розуму». Акрамя таго, арганізуюць дзіцячы гарадок.

Уваход на фестываль A-fest свабодны, дзецям да 18 гадоў у суправаджэнні дарослых.


Мінск яўрэйскі: велашпацыр

Фота: citydog.by

Дзе: выхад з метро "Няміга" ў бок Палаца спорту

Калі: 8 жніўня 

Колькі каштуе: 5-12 рублёў

Экскурсія распавядзе пра горад, які сыйшоў у нябыт у страшныя гады нацысцкай акупацыі, пакінуўшы пасля сябе безліч мемарыялаў... Яўрэйскае насельніцтва Мінска напрацягу некалькіх стагоддзяў вызначала яго атмасферу, культуру і побыт. З Мінскам звязаныя лёсы знакамітых мастакоў, артыстаў, навукоўцаў, прадпрымальнікаў, мафіёзі яўрэйскага паходжання. Уся гэтая спадчына не магла знікнуць бясследна — з ёй і будзем знаёміцца падчас экскурсіі. 

На эксрусію неабходна рэгістрацыя


Польшча – краіна аб’ектаў ЮНЕСКА

Фота: mircorp.com

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15

Калі: з 5 па 26 жніўня

Колькі каштуе: бясплатна

Выстава «Польшча — краіна аб’ектаў ЮНЕСКА» падрыхтавана Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча, Польскай Турыстычнай Арганізацыяй, Польскім Інстытутам у Мінску і ДУ «Музей гісторыі горада Мінска».
Акрамя гістарычных цэнтраў Кракава і Торуні з іх старажытнымі будынкамі, Польшча ганарыцца варшаўскім Старым горадам. Сталіца ўразіла экспертаў ЮНЕСКА маштабам рэканструкцыйных прац, беспрэцэдэнтных у гісторыі чалавецтва. 


Сямейны квэст-фэст

Дзе: Дрымлэнд, вул. Арлоўская, 80

Калі: 11-12 жніўня з 12.00

Колькі каштуе: 5 руб, дзеці да 3 гадоў — бясплатна

Дрымлэнд ператворыцца ў велізарны квэст-парк, дзе гасцей фестывалю з 12.00 да 21.00 будуць чакаць: маштабны квэст (прыгоды) для ўсёй сям'і, а таксама квэст-меню на любы ўзрост і густ, мноства гульняў, загадак і галаваломак, майстар-класаў для дзяцей і дарослых. На ўваходзе кожнай сям'і выдадуць карту скарбаў. На карце пазначаныя месцы, дзе можна знайсці або «зарабіць» валюту фэсту — «квэсцікі». У далейшым «квэсцікі» можна будзе абмяняць на падарункі ў арганізатараў у «Краме скарбаў». Чым больш «квэсцікаў», тым больш падарункаў.

З 21:00 да 23:00 таксама будзе арганізаваны кінасеанс у кінатэатры пад адкрытым небам.

Увесь дзень будзе працаваць фуд-корт, дзіцячая пляцоўка «Азбука розуму», дом уверх дном, рэлакс-паляна, горка «Слайд» і вяровачны гарадок, ціры, батуты, вышка вольнага падзення.


Класіка каля Ратушы

Дзе: Плошча Свабоды

Калі: 11 жніўня

Колькі каштуе: бясплатна

Мінчане і госці горада могуць атрымаць асалоду ад музыкі вядомых кампазітараў пад адкрытым небам на канцэртах «Класіка каля Ратушы з velcom»

Сёлета аматараў класічнай музыкі чакае абноўленая канцэртная праграма, а галоўнай яе асаблівасцю стане выступ «вялікіх» аркестраў — ужо пацвердзілі свой удзел Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь. 11 жніўня будзе арганізаваны канцэрт «Ад Барока да сучаснасці». Выступіць музычная капэла «Санорус», якая аб'ядноўвае пад творчым дахам камерны хор, аркестр і групу салістаў, што набліжае яе да музычнай капэлы XVII — XVIII стагоддзя. У рэпертуары калектыву больш за 700 твораў розных эпох і жанраў.


Выстава «Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі»

Дзе: Лошыцкая сядзіба (пр-д Чыжэўскіх, 8-2)

Калі: па 9 верасня

Колькі каштуе: 3 р.

З 20 мая ў філіяле «Музей «Лошыцкая сядзіба» ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» працуе выстава «Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі», якая прысвечанана свецкай модзе і вайсковаму абмундзіраванню ХІХ стагоддзя. Праект арганізаваны ў супрацоніцтве з творчай суполкай «Куфэрак».

На выставе прадстаўлены рэканструкцыі паўсядзённых, балёвых і вячэрніх касцюмаў, якія насілі жыхаркі беларускіх зямель, а таксама вайсковыя мундзіры і мужчынскае цывільнае адзенне. Дапаўняецца экспазіцыя аўтэнтычнымі аксэсуарамі эпохі з прыватнага збору. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?