Вы тут

Таямніцы старадаўніх рыцараў адкрыюцца ўсім, хто прыедзе ў Мсціслаў


Адкрыюцца ўсім, хто прыедзе заўтра ў старажытны Мсціслаў на славуты Рыцарскі фэст. Святочныя мерапрыемствы пачаліся яшчэ ўчора, але сёння і заўтра адбудуцца самыя галоўныя падзеі.


Гэта вялікае шэсце рыцарскіх клубаў і творчых калектываў з Беларусі і Расіі, конныя прадстаўленні, сярэднявяковыя забавы, тэатралізаваны штурм замка, экскурсіі па старадаўнім гарадзішчы, вогненныя шоу, канцэрты фольк-груп. Наведвальнікаў чакаюць выстаўкі старажытных даспехаў, агнястрэльнай зброі, інквізітарскіх прылад для катаванняў, мясцовых кладаў. Мсціслаўскі фэст славіцца сваімі гандлёвымі радамі. Самая шматлюдная і запатрабаваная пляцоўка — «Горад Майстарслаўль» у цэнтральнай частцы горада. Тут будуць не толькі дэманстраваць і прадаваць, але і запрашаць на майстар-класы, гульні, атракцыёны, у кавярні пад адкрытым небам.

Фішка сёлетняга фэсту — квэст-гульні, падчас якіх вам трэба будзе знайсці старадаўні залаты дукат, замоўлены на ўдачу, адчуць сябе прадстаўнікамі старасвецкага роду, разгадаць таямніцы загадкавага рукапісу. Загадкавасці надасць блуканне па падвалах кармеліцкага касцёла, пабудаванага ў XVІІ стагоддзі.

— Сёлета ўпершыню мы дадзім магчымасць паглядзець на горад з вышыні птушынага палёту — пакатаем гасцей на верталёце, — паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Ігар МЕЛЬНІКАЎ. — Акрамя забаўляльных і відовішчных праграм, будзе магчымасць наведаць нашы шматлікія храмы і пакланіцца мошчам святых, у тым ліку Матронушкі Маскоўскай, Серафіма Сароўскага, Лукі Война-Ясянецкага, Сергія Раданежскага. У кармеліцкім касцёле пройдзе вялікая святочная служба, у якой прымуць удзел 15 святароў з розных раёнаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.