Вы тут

Якія навінкі прапануюць пінскія вытворцы


Да V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі актыўна рыхтуюцца на прадпрыемстве «Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне «Палессе». Летась палескія трыкатажнікі ўдзельнічалі ў маскоўскім форуме, прадстаўлялі там сваю калекцыю колькасцю больш чым у тры сотні мадэляў мужчынскага, жаночага, дзіцячага адзення. І не без поспеху.


Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Дырэктар прадпрыемства Таццяна ЛУГІНА сказала карэспандэнту «МС», што восенню ў Магілёве яны маюць намер сустрэцца з патэнцыяльнымі партнёрамі зноў:

— Выязджаць на падобныя мерапрыемствы не пажадана, а абавязкова такім вытворцам, як мы, — кажа Таццяна Аляксееўна. — Бо 90 працэнтаў экспарту нашай прадукцыі прыходзіцца на расійскі рынак. Але ж аднойчы заваяваць пэўную рынкавую нішу не азначае завалодаць ёй назаўсёды. Пастаянна трэба быць у курсе рынкавых ваганняў. Неабходна ведаць эканамічную сітуацыю партнёраў, якая схільная мяняцца, а таксама важна сачыць за пакупніцкімі сімпатыямі і перавагамі. Таму важна часцей сустракацца з гандлёвымі партнёрамі, абмяркоўваць магчымае супрацоўніцтва і прапаноўваць прадукцыю. Зноў павязём узоры нашых вырабаў, абавязкова нешта з апошніх распрацовак, напрыклад, трыкатаж выраблены з выкарыстаннем ільняных і баваўняных тканін.

— Зараз актыўна вядзецца прапрацоўка праектаў пагадненняў з расійскім бокам, — паведаміў начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязяў Брэсцкага аблвыканкама Сяргей ХІЗАЎ. — Рыхтуюцца цэлыя пакеты дакументаў як рэгіянальнага характару, так і прапановы асобных кантрактаў для прадпрыемстваў. У Магілёўскім форуме будуць удзельнічаць афіцыйная дэлегацыя Брэстчыны і прадстаўнікі дзелавых колаў. Такое грунтоўнае стаўленне да названага мерапрыемства абумоўлена тым, што Расія для Брэстчыны з'яўляецца асноўным гандлёва-эканамічным партнёрам, на яе прыходзіцца 72 працэнты экспарту рэгіёна.

Буйныя прадпрыемствы заходняга рэгіёна краіны даўно і плённа працуюць з Расіяй. Напрыклад, брэнды «Савушкін прадукт» і «Санта» даўно сталі пазнавальнымі для пакупніка з суседняй краіны. Паспяхова супрацоўнічаюць з усходнімі партнёрамі фактычна ўсе нашы мяса-малочныя перапрацоўшчыкі. Упэўнена сябе адчувае на расійскім рынку знакаміты вытворца пластыкавых цацак з Кобрына — «ПП Палессе» і нават мае там сваё прадстаўніцтва. Прадаюцца ў Расіі брэсцкія газавыя пліты і жабінкаўскі цукар, баранавіцкія баваўняныя тканіны і маларыцкія агароднінныя кансервы. Так што на форуме брастаўчанам будзе што паказаць.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.