Вы тут

Агенцтва тэленавін запускае новы праект «Усё як мае быць!»


Якія магчымасці адкрыюцца перад жыхарамі Беларусі і Кітая пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму і якія перспектывы супрацоўніцтва абедзвюх краін у гістарычнай і культурнай, турыстычнай, спартыўнай, прамысловай сферах? Адказы на гэтыя пытанні паспрабуюць знайсці стваральнікі новага праекта Агенцтва тэленавін — цыкла з 8 хранікальна-дакументальных фільмаў «Усё як мае быць!», прэм'ера якога адбудзецца на «Беларусь 1» 12 жніўня.


Кожны выпуск будзе дэталёва аналізаваць асобныя сферы і кірункі жыцця дзяржаў. «Падзеі ў нашым праекце разгортваюцца паралельна ў Беларусі і Кітаі», — адзначае адзін з аўтараў цыкла Ян Пашкевіч. Напрыклад, серыя пра спорт высокіх дасягненняў раскажа, як Мінск рыхтуецца прыняць налета ІІ Еўрапейскія гульні, Пекін — XXІV зімовыя Алімпійскія гульні, а гісторыка-культурная старонка цыкла прадставіць кітайскі факультэт па вывучэнні беларускай мовы.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Усе шляхі вядуць...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.