Вы тут

Пад Мінскам праходзілі свінг-вечарынкі


У пасёлку Бараўляны Мінскага раёна супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС палажылі канец дзейнасці падпольнага бардэля. Аперацыя па яго ліквідацыі праходзіла пры падтрымцы спецатрада хуткага рэагавання МУС.


Папярэдне было ўстаноўлена, што з 2016 да 2018 года двое непрацуючых мінчан здымалі катэдж для правядзення за ўзнагароджанне закрытых секс-вечарынак. Кліентаў шукалі сярод знаёмых, праз аб'явы ў інтэрнэце, сацсетках і месенджарах. Па інфармацыі МУС, кошт уваходу для мужчын складаў ад 200 да 370 рублёў, для пары — 120 рублёў. Прадстаўніцы слабага полу ўдзельнічалі ў «мерапрыемстве» бясплатна. У далейшым пастаянным членам клуба даваліся зніжкі. Грошы наведвальнікі пераводзілі на картку, мабільны тэлефон або перадавалі асабіста арганізатарам.

Акрамя выпадковых удзельнікаў, на вечарынках прысутнічалі прастытуткі, вядучыя тэматычных конкурсаў, бармены і іншыя прадстаўнікі абслуговага персаналу, паслугі якіх уваходзілі ў кошт наведвання. Таксама ў аплату ўключаўся алкаголь, ежа, карыстанне саўнай і басейнам.

На момант спецаперацыі ў катэджы знаходзіліся 34 мужчыны і 18 дзяўчат, сярод якіх былі сямейныя пары і студэнты. Узрост удзельнікаў вар'іраваўся ад 20 да 45 гадоў.

У дачыненні да арганізатараў падпольнага бардэля 1979 і 1987 гадоў нараджэння Мінскім РАСК заведзена крымінальная справа за арганізацыю і (або) выкарыстанне заняцця прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для заняцця прастытуцыяй.

Зараз праводзяцца далейшыя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, скіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставін і дадатковых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці падазраваных.

У МУС адзначылі, у Беларусі падобныя «мерапрыемствы» сталі набіраць абароты. Ёсць інфармацыя, што розныя свінг-вечарынкі з элементамі БДСМ, тэматычнымі распуснымі конкурсамі, удзелам прадстаўнікоў нетрадыцыйных сексуальных поглядаў маглі арганізоўвацца ў многіх рэгіёнах краіны. Гэтыя звесткі правяраюцца праваахоўнікамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.