Вы тут

З палёў убралі больш за два мільёны тон збожжа


Паводле аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, усяго збожжавыя і зернебабовыя культуры сабраныя з 33,4 % пасяўных плошчаў, або з 713,7 тысячы га. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне склала 29 ц/га.


Сітуацыя на ніве

Лідарам жніва з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе намалацілі 663,9 тысячы тон збожжа. Збожжавыя культуры там убралі з 66,4 % плошчаў. На другім месцы — аграрыі Гродзеншчыны, якім удалося сабраць 530,2 тысячы тон збожжа. Замыкаюць тройку лідараў сельгасарганізацыі Мінскай вобласці з намалотам у 487,1 тысячы тон збожжавых. Далей ідуць хлебаробы Гомельшчыны, якія сабралі 193,6 тысячы тон збожжа. У Віцебскай і Магілёўскай абласцях з палёў убралі 117,4 тысячы тон і 77,4 тысячы тон збожжавых і зернебабовых культур адпаведна. Першая па ўраджайнасці Гродзенская вобласць — там намалот у сярэднім складае 31,2 ц/га. Найбольш актыўна на сёння ідзе работа ў паўднёвых рэгіёнах — Брэсцкай і Гомельскай абласцях, у Віцебскай жніво толькі пачалося: збожжа ў асноўным яшчэ зялёнае. Аналагічная сітуацыя ў Магілёўскай вобласці.

Сіл і сродкаў хопіць

Напярэдадні ў Віцебску міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц заявіў, што ў гаспадарках краіны дастаткова сіл і сродкаў для правядзення эфектыўнай уборачнай кампаніі.

«У арганізацыйным плане ўсё зроблена. Гатоўнасць камбайнаў высокая — 96,4 %. Гатовыя сушыльныя комплексы, вырашана пытанне з дызельным палівам, бензінам. З боку прамысловых прадпрыемстваў, Мінабароны арганізавана дапамога ў вывазцы збожжа на элеватары. Мабілізаваны механізатарскія кадры з прамысловых прадпрыемстваў, навучальных устаноў», — расказаў Леанід Заяц.

Пры гэтым ён адзначыў, што штодзённай уборкі ў 44—50 тысяч га плошчаў недастаткова. Тэмпы жніва істотна запавольвалі дажджы. На думку міністра, беларускі тэхнічны парк дазваляе ўбіраць больш за 100 тысяч га ў дзень.

На Гомельшчыне жне моладзь

У Гомельскай вобласці на жніве задзейнічана каля 80 маладзёжных экіпажаў. Яны працуюць практычна ва ўсіх раёнах вобласці. Таксама каля паўсотні маладых кіроўцаў займаюцца перавозкай збожжа. У цэлым, нягледзячы на тое, што па вобласці ўбралі яшчэ менш за траціну пасяўных плошчаў, у Гомельскім раёне аграрыі прыступілі да завяршальнага этапу ўборкі. Адначасова вядзецца ўборка саломы з палёў і лушчэнне ржышча ўбраных збожжавых.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Пераходзім у актыўную стадыю

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».