Вы тут

У Брэсце адкрыўся пасля рэканструкцыі музей чыгуначнай тэхнікі


Ён быў створаны ў 2002 годзе паблізу ад мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". На пляцоўцы пад адкрытым небам сабраныя ўзоры чыгуначнай тэхнікі за значны перыяд развіцця беларускай чыгункі.


У цяперашні час у экспазіцыі музея прадстаўлена больш за 50 адзінак тэхнікі, у тым ліку паравозы даваеннага, ваеннага і пасляваеннага пакаленняў, цеплавозы, вагоны, снегаўборачная тэхніка. Самым старым ў калекцыі паравозам серыі ЭУ 1929 года выпуску у наступным годе споўніцца ўжо 90 гадоў. Тут таксама маюцца трафейныя паравозы серыі ТЭ часоў Вялікай Айчыннай вайны вытворчасці заводаў Еўропы і многія іншыя экспанаты.

За апошнія гады многія з натурных экспанатаў былі абноўленыя на прадпрыемствах Брэсцкага чыгуначнага вузла. Павышаную цікавасць у наведвальнікаў музея выклікае паравоз серыі ЭР771-14 у разрэзе.

Сёлета ў ходзе рэканструкцыі музея чыгуначнай тэхнікі пабудаваны выставачны павільён. У новай выставачнай зале плошчай 130 м2 прадстаўлены гістарычныя і тэматычныя раздзелы. Тут можна ўбачыць стылізаваныя макеты вакзалаў абласных цэнтраў краіны, пазнаёміцца ​​з храналогіяй развіцця чыгуначнай сеткі Беларусі. Тэматычны раздзел экспазіцыі прадстаўлены двума цягнікамі-вітрынамі, размешчанымі пад стылізаваным перонам з навесамі. У іх размешчаны макеты ўчасткаў вялікіх чыгунак свету, па якіх курсіруе міні-састаў, а таксама адноўлены пейзаж  Маскоўска-Брэсцкай чыгункі з тыпавымі чыгуначнымі будынкамі ўзору 1872 года.

Акрамя таго, у экспазіцыі прадстаўлены калекцыі макетаў лакаматываў, якія працавалі ў розныя гады на Беларускай чыгунцы, і макеты чыгуначных вагонаў. Таксама ў новай выставачнай зале размешчаны прадметы побыту чыгуначнікаў, форма машыністаў, галіновыя ўзнагароды, калекцыі чыгуначных ліхтароў і лакаматыўных таблічак розных перыядаў.

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць экспазіцыі лёгка абнаўляцца. У павільёне ўсталяваная інфармацыйна-даведачная сенсарная панэль, змест якой можа ўвесь час дапаўняцца актуальнай інфармацыяй. Таксама сучасным музейным стандартам адпавядае пакрыццё выставачнай залы сеткай  Wi-Fi.

Музей чыгуначнай тэхнікі Беларускай чыгункі ў Брэсце карыстаецца папулярнасцю ў наведвальнікаў, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі. За 6 месяцаў бягучага года тут пабывала 18 тысяч гасцей.

Усяго ў цяперашні час на дарозе створана і дзейнічае 19 музеяў і 22 пакоі баявой і працоўнай славы, якія налічваюць больш за 50 тысяч адзінак захоўвання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.