Вы тут

Чым харчуецца студэнт?


У сістэме аховы здароўя існуе стандарт, які агаворвае выдаткі бюджэту на знаходжанне ў лячэбнай установе аднаго пацыента. У тым ліку і на яго харчаванне. У адукацыі (у прыватнасці па ВНУ) такога жорсткага эталона няма. Бо разлік тут зусім іншы.


Студэнт сам разлічваецца за свой абед. Але гэта не значыць, што вага страў для яго не кантралюецца. Аб'ёмы першага, другога і трэцяга таксама павінны адпавядаць існуючым нормам. На жаль, баланс не заўсёды вытрымліваецца. У гэтым упэўніліся супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверак сталовых устаноў вышэйшай адукацыі — Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, універсітэта харчавання і МДУ імя А. Куляшова ў Магілёве і Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Дарэчы, праверкі праводзіліся па даручэнні Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі.

— Першы маніторынг, які мы правялі ў красавіку гэтага года, паказаў, што ёсць цэлы шэраг праблем, недахопаў і парушэнняў у сферы харчавання студэнтаў — кошт абеду не адпавядаў якасці, — кажа начальнік аддзела КДК Магілёўскай вобласці Аляксандр ХАМІЦЭВІЧ. — Зніжэнне цэнніка адбывалася не за кошнт выдаткаў устаноў, а шляхам зніжэння выхаду страў. Па мясных, напрыклад, вага складала 50 грамаў. Гэта мізер. Такі абед не адпавядае мінімальным патрэбам моладзі ў калорыях. У нас была праведзена калегія КДК на гэтую тэму, унесены прапановы ВНУ, у тым ліку па зніжэнні кошту харчавання. Паўторны маніторынг у пачатку чэрвеня выявіў падобныя парушэнні, але яны былі ўжо не настолькі значныя і сур'ёзныя. Практычна ўсе ВНУ знізілі працэнт гандлёвай надбаўкі на асобныя прадукты харчавання. Гэта дазволіла прывесці ў адпаведнасць патрабаванні да комплекснага абеду за 1,75 рубля. Пасля нашага маніторынгу шмат хто атрымаў дысцыплінарныя спагнанні, змяніўся кадравы склад сталовай МДУ імя А. Куляшова.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.