Вы тут

Раім схадзіць


Фестываль «Рок за Баброў», класіка каля Ратушы і арт-праект «Семачкі». Афіша «Звязды» з 30 ліпеня па 5 жніўня.


Класіка каля Ратушы

 

Дзе: Плошча Свабоды

Калі: 4 жніўня

Колькі каштуе: бясплатна

Мінчане і госці горада зноў змогуць атрымаць асалоду ад музыкі вядомых кампазітараў пад адкрытым небам на канцэртах «Класіка каля Ратушы з velcom»

Сёлета аматараў класічнай музыкі чакае абноўленая канцэртная праграма, а галоўнай яе асаблівасцю стане выступ «вялікіх» аркестраў - ужо пацвердзілі свой удзел Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь. 4 жніўня гасцей чакае праграма «Класіка NEXT».


Арт-праект «Семачкі»

Дзе: Палац мастацтваў (вул. Козлова, 3)

Калі: з 24 па 29 ліпеня, аўт.-нядз.: 11:00 — 19:00

Колькі каштуе: поўны – 5 руб., ільготны – 2 руб. 50 кап.

Праз яркія, запамінальныя вобразы, створаныя мастакамі ў жывапісных, графічных творах, інсталяцыях, арт-аб’ектах глядач зможа даведацца, напрыклад, што семечка – гэта вітамінны акумулятар, з яе дапамогай можна займацца медытацыяй (падчас спажывання чалавек прымае энергію самога сонца), для мужчын яна з’яўляецца не толькі выдатным сродкам не заснуць за рулём, а таксама шмат чым іншым. 
 
Апрача таго, «семачка» з’яўляецца яркай метафарай творчага саюза мастакоў. Кожны з нас мае сваё зерне таленту, з якога нараджаюцца творы мастацтва. Калі ж мастакі аб’яднаны агульнай ідэяй і экспазіцыйнай прасторай, іх карціны складаюцца ў прыгожую і арыгінальную «кветку» творчасці.

Выстава «Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі»

Дзе: Лошыцкая сядзіба (пр-д Чыжэўскіх, 8-2)

Калі: па 9 верасня

Колькі каштуе: 3 р.

З 20 мая ў філіяле «Музей «Лошыцкая сядзіба» ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» працуе выстава «Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі», якая прысвечанана свецкай модзе і вайсковаму абмундзіраванню ХІХ стагоддзя. Праект арганізаваны ў супрацоніцтве з творчай суполкай «Куфэрак».

На выставе прадстаўлены рэканструкцыі паўсядзённых, балёвых і вячэрніх касцюмаў, якія насілі жыхаркі беларускіх зямель, а таксама вайсковыя мундзіры і мужчынскае цывільнае адзенне. Дапаўняецца экспазіцыя аўтэнтычнымі аксэсуарамі эпохі з прыватнага збору. 


Фестываль «Рок за Баброў»

Дзе: аэрадром Баравая

Калі: 4 жніўня, 12:00

Колькі каштуе: ад 27 руб. 90 кап.

З году ў год ён становіцца самым наведваемым білетным фестывалем Беларусі, трапляе ў рэйтынгі лепшых фестываляў Усходняй Еўропы, з кожным годам сюды прыязджае ўсё больш і больш гледачоў з суседніх краін. За сваю папулярнасць эксперты называюць яго «беларускім Вудстокам». У розныя гады на фестывалі выступалі такія топ-зоркі як «Акіян Эльзы», «Мумій Троль», «Каста», «Чайф», «Воплі Відаплясава» і іншыя. Разам з гэтым фестываль заўсёды быў пляцоўкай для маладых беларускіх выканаўцаў, з якой яны стартавалі на сцэне і заваёўвалі прызнанне аўдыторыі. Сёлета на фестывалі выступяць сем хэдлайнераў, якія выканаюць свае найлепшыя хіты.


Выстава «Па слядах Гары Потэра»

Дзе: Гасцёўня Уладзіслава Галубка (вуліца Старавіленская, 14)

Калі: з 12 ліпеня па 5 жніўня

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Вы жадаеце дакрануцца да цудоўнага і неспазнанага свету чараўніцтва? Тады ў вас ёсць выдатны шанц здзейсніць цікавую вандроўку ў свет знакамітага чараўніка. На выставе прадстаўлены прадметы з прыватнай калекцыі. У іх ліку - арт-работы беларускіх і замежных мастакоў, майстроў-прыхільнікаў Гары Потэра і яго сяброў, жывапіс, скульптуры.

Магія пачнецца яшчэ пры ўваходзе ў залу. Кожны наведвальнік пройдзе размеркаванне пры дапамозе Сартавальнага Капелюша – зусім як вучань, які толькі што паступіў у школу чараўніцтва. Калі Капялюш вырашыць, на які з чатырох школьных факультэтаў вас прымуць, тады і працягнецца вандроўка.

Таксама на выставе можна будзе згуляць на мятле ў квідыч.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».