Вы тут

Здымкі вашай сям'і могуць аказацца на выстаўцы


Праект «Веха» займаецца пошукам, даследаваннем і арганізацыяй выставак архіўных сямейных беларускіх фотаздымкаў. Вынікам работы становяцца надзвычайныя калекцыі: на мінулым фестывалі «Месяц фатаграфіі ў Мінску» ў верасні была паказана падборка «Найлепшы бок», якая дэманстравала традыцыю рабіць здымак на фоне сцяны са спецыяльна прымацаваным дыванком. Для наступнага фестывалю праект мяняе тэму і аб'яўляе пошук архіўных здымкаў (гэта можа знайсціся і ў чытачоў «Звязды») па тэме «Вясельны абрадавы вянок».


Калекцыя «Найлепшы бок», як і архіўная аматарская фатаграфія ўвогуле, можа шмат сказаць пра традыцыі, наваколле і стаўленне да фотакартак беларусаў у былыя часы. Яна складаецца са здымкаў, якія рабіліся, калі ў вёску прыязджаў фатограф. Тыя, хто жадаў сфатаграфавацца, вешалі на сцяну дома тканы дыванок (апроч эстэтычнага складніка ў вытканых арнаментах можна знайсці сімвалізм), надзявалі найлепшае адзенне (часам на строях можна ўбачыць складкі: для здымка людзі спецыяльна даставалі з куфраў прыгожыя рэчы) і прымалі правільныя позы.

Што датычыцца вясельных абрадаў, якімі зараз займаецца праект «Веха», фатаграфія ў гэтым кірунку, здавалася б, дайшла да нас амаль без змен — у выглядзе агульнага партрэта, дзе вакол пары збіраюцца сваякі. Будучая экспазіцыя, тым не менш, мусіць выявіць, ці ўсё так аднастайна. Для фарміравання выстаўкі арганізатары шукаюць вясельныя здымкі, зробленыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1970 года.

Для таго каб паўдзельнічаць у гэтым працэсе, трэба даслаць тэматычныя фотаздымкі на электронны адрас veha.mytree@gmaіl.com да 10 жніўня.

Апроч выставачнай дзейнасці праект «Веха» займаецца рэстаўрацыяй сямейных фотаархіваў, каб пазбегнуць іх натуральнага разбурэння і захаваць адлюстраванне нацыянальнай культуры і традыцый.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Загаловак у газеце: Вяселле пела

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.