Вы тут

Пад Камянцом загінула сям'я


Раніцай у сераду страшнае ДТЗ адбылося на дарозе Брэст — Камянец — Белавежская пушча паблізу вёскі Радасць. Сутыкнуліся грузавік МАЗ і мікрааўтобус Renault, у якім ехала сям'я — муж, жонка і двое дзяцей.


Сіла ўдару была настолькі моцная, што кабіну мікрааўтобуса скамячыла, нібы яна была зроблена не з металу, а з пластыліну. На месцы здарэння загінулі жонка кіроўцы і іх сын, якому было ўсяго тры гады. Падчас аказання медыцынскай дапамогі памёр і другі сын, пяцігадовы. Кіроўцу Renault урачы паспелі даставіць у Камянецкую цэнтральную раённую бальніцу, але праз некаторы час не стала і яго.

— Па папярэдняй інфармацыі, вадзіцель грузавіка, выязджаючы з другаснай дарогі, не даў перавагу мікрааўтобусу, які ехаў па галоўнай дарозе, — паведамілі ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Па інфармацыі Следчага камітэта, адзін з малых знаходзіўся ў спецыяльным дзіцячым крэсле, а другі — на руках у маці, якая была прышпілена.

Заведзена крымінальная справа па пункце 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса — парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб.

Валяр'ян ШКЛЕННІК, Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».