Вы тут

Папіхіч не пабяжыць наўзахапкі


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» віктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

кавяла́ — самаробны драўляны пратэз для нагі;

лоўж — галлё, скінутае ў кучу;

наўза́хапкі — стараючыся зрабіць што-небудзь першым;

за́саб (прысл.) — запар, без перапынку;

сліма́к — малюск, які мае ракавіну;

папі́хіч — чалавек, якім панукаюць;

ля разбітага карыта — застацца без анічога, страціць увесь набытак (беларусы яшчэ скажуць: без штаноў, без ботаў; рускія: на бобах, остаться с носом);

не сёння — заўтра — хутка, у найбліжэйшы час (беларускія сінонімы: не цяпер, дык у чацвер; рускія адпаведнікі: со дня на день, рано или поздно).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.