Вы тут

Працуе Міжнародная школа па падрыхтоўцы да рэагавання на НС


Арганізатарам мерапрыемства выступіла Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. Падобнае навучанне праходзіць ужо сёмы раз. Школа будзе доўжыцца да 29 ліпеня. Заняткі праходзяць на базе Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС у Барысаўскім раёне.


Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, генеральны сакратар БТЧК Вольга Мычко.

— Мэта школы — адпрацаваць механізмы ўзаемадзеяння і каардынацыі валанцёрскіх атрадаў БТЧК з зацікаўленымі дзяржаўнымі, міжнароднымі і грамадскімі арганізацыямі ва ўмовах прыбыцця ў краіну вялікага ліку вымушаных перасяленцаў і мігрантаў, — падкрэсліла Вольга Мычко.

Сёлета на тэрыторыі Беларусі сабраліся каманды нацыянальных таварыстваў Чырвонага Крыжа з 10 краін, сярод якіх Балгарыя, Латвія, Літва, Расія, Таджыкістан, Украіна. Дарэчы, прадстаўнікам апошняй прыйшлося прайсці жорсткі конкурсны адбор: з 400 ахвотных адабралі ўсяго 10 чалавек. Упершыню да мерапрыемства далучыліся валанцёры з Ірана.

У праграме школы — практычныя трэнінгі, накіраваныя на выратаванне ў цяжкадаступных месцах і завалах, аказанне першай дапамогі вялікай колькасці пацярпелых, адпрацоўка алгарытму дзеянняў пры хімічных і радыяцыйных аварыях. Кульмінацыяй стануць 24-гадзінныя палявыя вучэнні. Згодна з легендай, камандам неабходна арганізаваць пункты часовага размяшчэння і транзітныя лагеры для вялікай колькасці вымушаных перасяленцаў на фоне шматлікіх дарожных аварый і крызісных сітуацый.

У рабоце школы задзейнічаны прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, МНС, МУС, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, Фонду ААН у галіне народанасельніцтва, упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў ААН, Фонду ААН у галіне народанасельніцтва. З іх удзелам пройдзе семінар па пытаннях арганізацыі дапамогі вымушаным перасяленцам і мігрантам ва ўмовах сучасных выклікаў.

Дар'я КАСКО

Загаловак у газеце: Апярэджваючы пагрозы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.