Вы тут

Рэцэпты


Ліёнская салата

Спатрэбіцца: перапёлчыны яйкі — 10 шт., памідоры чэры — 10 шт., шампіньёны — 300 г, зялёная цыбуля — 1 пучок, салатны мікс — 250 г, кроп і пятрушка — некалькі галінак, алей для смажання — 2 ст. л. Для запраўкі: маянэз — 100 г, лімонны сок — 1 ст. л., праванскія травы — 0,5 ч. л., соль, молаты перац — на смак.

Перапёлчыны яйкі адварыць у кіпячай вадзе на працягу 5 хвілін, астудзіць і ачысціць. Памідоры і яйкі разрэзаць напалам. Салату парваць рукамі. Цыбулю і зяленіва здрабніць. Шампіньёны памыць, нарэзаць тонкімі пласцінкамі і абсмажыць да залацістага колеру. Перакласці на папяровы ручнік, каб увабраўся лішні тлушч, астудзіць. Для запраўкі змяшаць маянэз, лімонны сок, соль, перац і праванскія травы. Усе інгрэдыенты змяшаць у вялікай салатніцы і паліць запраўкай.


Балгарская чорба з кабачкоў

Спатрэбіцца: 1,5 л вады, 2 невялікія кабачкі (300 г), 2 ст. лыжкі мукі, 0,5 шклянкі кефіру ці малака, 1—2 яйкі, па 50 г дробна нарэзанай зеляніны пятрушкі, кропу, алей, молаты чорны перац і соль на смак.

Надзерці на бурачнай тарцы кабачкі, пакласці іх у кіпячую падсоленую ваду. Варыць 10 хвілін, дадаць пасераваную на алеі муку і трымаць на агні яшчэ 10 хвілін.

Дадаць зеляніну, пасаліць, заправіць добра ўзбітай сумессю з яек і кефіру. Перад падачай паперчыць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».