Вы тут

Вышыні, якія давялося скарыць, каб стаць студэнтам


На хвалі інтарэсу — англійская мова, біятэхналогіі і "фармацэўтычная хімія".

Праз некалькі дзён завершыцца залічэнне на бюджэтную форму навучання ў ВНУ. А тым часам вышэйшыя навучальныя ўстановы працягваюць дзяліцца першымі вынікамі прыёмнай кампаніі.


Адным з першых імёны шчаслівых першакурснікаў агучыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Максімальны прахадны бал склаўся сёлета тут на перакладчыцкім факультэце: на спецыяльнасці "англійская і другая замежная мова" (спецыялізацыя — мастацкі пераклад, спецыяльны пераклад, сінхроны пераклад) — 381, "нямецкая і другая замежная мова" з той жа спецыялізацыяй — 375, "арабская мова і другая замежная мова" — 351 і "французская мова" — 338.

На факультэце кітайскай мовы і культуры не менш як 381 бал трэба было мець тым, хто пажадаў стаць перакладчыкам з кітайскай мовы (спецыялізацыя — спецыяльны пераклад) і 338 балаў — пры паступленні на спецыяльнасць "кітайская і другая замежная мова" (спецыялізацыя — камп'ютарная лінгвістыка і руская мова як замежная).

На факультэт англійскай мовы прахадны бал склаў 324. Для вучобы на факультэце нямецкай мовы патрабавалася мець не менш як 313 балаў (калі абітурыенты на ЦТ здавалі нямецкую) або 323 (калі здавалі англійскую). На факультэце раманскіх моў прахадны бал для іспанскай мовы склаў 322, для французскай —- 319.

На факультэце міжкультурных камунікацый прахадной планкай для англійскай мовы сталі 369 балаў, нямецкай — 354, італьянскай — 360.

Працягваецца залічэнне на першы курс і ў Белдзяржуніверсітэце. Высокія балы на гуманітарныя спецыяльнасці нікога ўжо не здзіўляюць. А вось з авалоданнем фізікай у беларускіх школьнікаў назіраюцца ў апошнія гады сур'ёзныя прабелы. Тыя, хто добра здаюць гэту дысцыпліну, часцей за ўсё выбіраюць спецыяльнасці ІТ- галіны. Але ж фізіка патрабуецца шмат дзе: і на інжынерных спецыяльнасцях, і ў педагагічных універсітэтах, і на фізфаку ў БДУ.

Сёлета на спецыяльнасці фізічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта па аб'яднаным конкурсе былі залічаны 150 абітурыентаў. Прахадны бал склаў 221 (у 2017 годзе — 244). На асобных спецыяльнасцях былі наступныя прахадныя балы: "камп'ютарная фізіка" — 285 (у 2017 годзе — 282); "ядзерная фізіка і тэхналогіі" — 265 (у 2017 годзе — 263); "фізіка" (кірунак — навукова-даследчая дзейнасць) — 232 (у 2017 годзе — 260); "фізіка нанаматэрыялаў і нанатэхналогій" — 238 (у 2017 годзе — 260); "фізіка" (кірунак — вытворчая дзейнасць)" — 245 (у 2017 годзе — 259); "фізіка" (кірунак — кіраўніцкая дзейнасць)" — 221 (у 2017 годзе — 257).

У Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава па агульным з фізічным факультэтам конкурсе былі залічаны на спецыяльнасць "медыцынская фізіка" 15 чалавек і столькі ж — на спецыяльнасць "ядзерная і радыяцыйная бяспека". Прахадны бал склаў усяго 195 (летась — 244).

А вось на хімічным і біялагічным факультэтах назіраецца больш аптымістычная сітуацыя. На спецыяльнасці хімфака залічаны 150 абітурыентаў, сярод іх 20 чалавек прыняты без экзаменаў. На групу спецыяльнасцяў па аб'яднаным конкурсе прахадны бал склаў 287 (у 2017 годзе — 313). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы былі наступныя: "хімія" (кірунак — фармацэўтычная дзейнасць)" — 343 (столькі ж і летась); "фундаментальная хімія" — 343 (у 2017 годзе — 350); "хімія" (кірунак — навукова-вытворчая дзейнасць) — 326 (у 2017 годзе — 323); "хімія высокіх энергій" — 315 (у 2017 годзе — 313); "хімія" (кірунак — ахова навакольнага асяроддзя) — 287 (у 2017 годзе 314); "хімія" (кірунак — навукова-педагагічная дзейнасць) — 311 (у 2017 годзе — 313).

А самы высокі прахадны бал (356) быў зафіксаваны на спецыяльнасці "хімія лекавых злучэнняў". Відавочна, што перспектыва стварэння лекаў прываблівае шмат маладых людзей, як, дарэчы, і біятэхналогіі.

На біялагічным факультэце па аб'яднаным конкурсе залічана 160 абітурыентаў, сярод іх 32 без экзаменаў. Прахадны бал — 308 (у 2017 годзе — 284). Прахадныя балы на асобных спецыяльнасцях склаліся наступныя: "біялогія" (кірунак — біятэхналогія) — 323 (у 2017 годзе — 309); "біяхімія" — 321 (у 2017 годзе — 313); "мікрабіялогія" — 314 (у 2017 годзе — 300); "біялогія" (кірунак — навукова-вытворчая дзейнасць)" — 308 (у 2017 годзе — 291); "біяэкалогія" — 308 (у 2017 годзе — 284).

У БНТУ адкрытае залічэнне адбудзецца 27 ліпеня. Але ўжо вядома, што самы высокі конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання — 8 чалавек на месца — быў зарэгістраваны на факультэце маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва.

Максімальныя заяўленыя ў прыёмную камісію балы сёлета на энергетычным факультэце, дзе абітурыент набраў 377 балаў з 400 магчымых, факультэце тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі (368), факультэце інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі (368) і аўтатрактарным факультэце (366).

У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прахадныя балы па факультэтах па агульным конкурсе склалі ад 280 да 375. У студэнты залічаны 44 абітурыенты, якія набралі 380 і больш балаў, у тым ліку 8 будучых першакурснікаў маюць бал 390 і больш.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.