Вы тут

Тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі прадоўжаны да 30 дзён


Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і далейшага выезду праз Дзяржаўную граніцу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


У дакуменце актуалізаваны пералік дзяржаў, грамадзяне якіх маюць права скарыстацца рэжымам бязвізавага ўезду і выезду: з яго выключаны краіны, з якімі Беларусь заключыла двухбаковыя пагадненні аб узаемнай адмене віз.

Для бязвізавага ўезду ў Беларусь замежным грамадзянам неабходна пры сабе мець дзеючы пашпарт або дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу, грошы (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як дзвюм базавым велічыням, альбо 50 базавым велічыням, калі знаходжанне складзе поўныя 30 дзён), дзеючы ў Беларусі медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра.

Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Індыі, Лівана, Намібіі і Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у пашпарце дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 30 дзён з даты ўезду.

У адносінах да грамадзян Кітая такі парадак бязвізавага ўезду ў Беларусь будзе прымяняцца да 10 жніўня 2018 года - да ўступлення ў сілу двухбаковага пагаднення аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў.

Парадак бязвізавага перамяшчэння праз аэрапорт не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама плануюць вылецець у расійскія аэрапорты, паколькі гэтыя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца.

Бязвізавы рэжым таксама не распаўсюджваецца на замежных грамадзян, якія накіроўваюцца ў Беларусь для працаўладкавання, вядзення камерцыйнай дзейнасці і навучання, працягласць якога перасягае 30 сутак.

Тэрмін бязвізавага знаходжання вылічаецца ў цэлых каляндарных сутках. Першым суткам адпавядае дата прыбыцця, апошнім - дата выбыцця (незалежна ад часу прыбыцця або выбыцця). Пры гэтым тэрмін бязвізавага знаходжання не можа быць прадоўжаны звыш устаноўленых 30 сутак.

Замежныя грамадзяне, якія плануюць знаходзіцца ў Беларусі больш за пяць рабочых дзён, павінны будуць зарэгістравацца ў органах унутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў краіне. Пры пражыванні ў гасцініцах, хостэлах, санаторыях і іншых калектыўных сродках размяшчэння рэгістрацыя ажыццяўляецца адміністрацыямі гэтых устаноў па змоўчанні ў час засялення.

Прыняцце ўказа прызначана садзейнічаць далейшаму развіццю беларускай турыстычнай галіны, забяспечыць даступнасць санаторнага і медыцынскага турызму ў Беларусі, стаць адным з немалаважных фактараў садзейнічання развіццю эканомікі краіны, уключанасці Беларусі ў светагаспадарчыя сувязі, узмацніць яе пазіцыю як зручнай пляцоўкі для арганізацыі міжнародных форумаў, канферэнцый, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў.

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.