Вы тут

Ад змянення клімату да біяразнастайнасці


Мінпрыроды прымае заяўкі прапаноў для рэалізацыі экалагічных праектаў пры фінансавай падтрымцы ГЭФ. Апошні тэрмін іх падачы — 10 жніўня.


З 1 ліпеня 2018 года пачаўся сёмы фінансавы перыяд работы Глабальнага экалагічнага фонду (ГЭФ), разлічаны на чатыры гады. Да 2022 года на рэалізацыю экалагічных праектаў у Беларусі запланавана накіраваць каля $8,6 млн. Тэматыка праектаў будзе засяроджана на трох прыярытэтных абласцях ГЭФ: змяненні клімату ($5,6 млн), дэградацыі зямель ($1 млн) і біяразнастайнасці ($2 млн). 10 % ад агульнай сумы будзе накіравана на рэалізацыю праектаў у межах Праграмы малых грантаў ГЭФ у нашай краіне.

Як расказалі ў Мінпрыроды, з мэтай фарміравання якаснага партфеля праектных заявак, для рэалізацыі якіх плануецца прыцягнуць сродкі ГЭФ, прыродаахоўнае ведамства стварыла міжведамасную рабочую групу па супрацоўніцтве з фондам пад кіраўніцтвам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Худыка. Яе ўдзельнікі разгледзяць і ацэняць праектныя заяўкі на адпаведнасць нацыянальным прыярытэтам і міжнародным абавязацельствам краіны, узятым у межах шматбаковых экалагічных пагадненняў, і адбяруць найлепшыя з іх.

Прыём праектных прапаноў Мінпрыроды ажыццяўляе з 10 ліпеня па 10 жніўня 2018 г. Усе прапановы павінны быць накіраваны на рашэнне экалагічных задач у прыярытэтных сферах ГЭФ.

Акрамя таго, адзначылі ў Мінпрыроды, для рэалізацыі праектаў у пазначаных тэматычных сферах фінансавая падтрымка ГЭФ будзе аказана атрымальнікам дапамогі пры выдзяленні імі суфінансавання ў памеры 75 % ад агульнага бюджэту праекта.

Накіроўваць праектныя прапановы можна на адрас: вул. Калектарная, 10, 220004, г. Мінск ці на электронную пошту іcd@mіnprіroda.gov.by з пазнакай ГЭФ-7. Інфармацыю пра дзейнасць ГЭФ і правілы афармлення праектных заявак можна прачытаць на сайце фонду.

Вераніка КОЛАСАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.