Вы тут

На «гарачую лінію» працягваюць паступаць званкі паводле ДТЗ ва Украіне


Ужо больш за 30 чалавек звярнуліся па тэлефоне «гарачай лініі», і пакуль толькі адзін грамадзянін Беларусі пацвердзіў удзел двух сваіх блізкіх у аўтакатастрофе. Аб гэтым паведамілі ў паліцыі Мікалаеўскай вобласці.

- Таксама ў паліцыю звярнулася адна турыстычная фірма, якая прапанавала свае бясплатныя паслугі для транспарціроўкі траўміраваных і загінулых грамадзян на радзіму. Нацыянальная паліцыя ў Мікалаеўскай вобласці супрацоўнічае з прадстаўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі па ўстанаўленні ўсіх даных пра асоб, якія пацярпелі ў ДТЗ.


Следчымі ўстаноўлены асобы грамадзян, якія загінулі і атрымалі траўмы падчас дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося сёння каля пяці гадзін раніцы на 289 км аўтадарогі «Кіеў-Адэса». Усе яны з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.


Галоўным кіраваннем Нацыянальнай паліцыі ў Мікалаеўскай вобласці арганізавана праца «гарачай лініі», па якой сваякі могуць патэлефанаваць і праверыць, ці ёсць іх блізкія ў спісе - +38 (0512) -53-11-13.

- Паліцыя Мікалаеўшчыны выказвае шчырыя спачуванні сваякам пацярпелых грамадзян. Следчыя праінфармавалі пра здарэнне Міністэрства замежных спраў, - перадае аддзел камунікацыі паліцыі Мікалаеўскай вобласці.

Паліцыя ўстанаўлівае акалічнасці ДТЗ з удзелам грузавіка і мікрааўтобуса з беларускімі нумарамі. У выніку здарэння загінулі пяць чалавек. Яшчэ 12 шпіталізаваны.

- Да нас шпіталізавана 12 чалавек, - расказала парталу TUT.BY Любоў Скрыпнічэнка, намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай працы раённай бальніцы гарадскога пасёлка Крывое Возера. - Адзін з іх у цяжкім стане, астатнія ў стане сярэдняй цяжкасці. Трое знаходзяцца ў рэанімацыі, астатнія ў хірургіі.

Па словах урачоў, пацыент у цяжкім стане - мужчына. У яго закрытая ЧМТ.

- Да нас выехалі кансультанты з Мікалаева. Цяпер ідзе кансіліум.

У бальніцы ўдакладнілі, што дзяцей сярод пацярпелых няма. Родныя беларусаў з медыкамі пакуль не звязваліся.

- Гэта перевозчик-«нерэгуляршчык». Ён не звяртаўся па дазвол на ажыццяўленне рэгулярных перавозак па міжнародных маршрутах, - распавёў TUT.BY прадстаўнік «Гомельаблпасажыртранс» Ілля Аўдзеенка.

42-гадовы кіроўца грузавіка затрыманы. Ён дае тлумачэнні з нагоды таго, чаму ён здзейсніў прыпынак на праезнай частцы, і чаму не прыняў ўсіх неабходных мер бяспекі падчас аварыйнага прыпынку, як таго патрабуюць Правілы дарожнага руху.

У сваю чаргу гомельскія медыкі адзначылі, што гатовыя аказаць дапамогу ў транспартоўцы ў Беларусь пацярпелых у ДТЗ ва Украіне. Як паведаміў "Гомельскай праўдзе" намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Міхаіл Змушко, па заяве сваякоў пацярпелых і абавязковым вырашэнні ўкраінскіх медыцынскіх работнікаў на транспарціроўку пацыентаў рэанімабілі Гомельскай вобласці гатовыя даставіць грамадзян Беларусі дамоў для працягу аказання медыцынскай дапамогі. Спецыялісты таксама акажуць кваліфікаваную псіхалагічную дапамогу і пацярпелым, і сваякам ахвяраў аварыі.

-Сёння каля пятай гадзіны раніцы на 289 км аўтадарогі «Кіеў-Адэса», непадалёк пгт Крывое Возера, адбылося сутыкненне рэйсавага мікрааўтобуса маркі Volkswagen, які рухаўся па маршруце «Адэса-Гомель», з беларускай рэгістрацыяй, і грузавіка, які, па папярэдніх даных, стаяў з правага боку праезнай часткі з-за няспраўнасці, - паведамляюць у паліцыі.

Інфармацыя аб ДТЗ кваліфіцыруецца па ч. 2 арт. 286 КК Украіны «Парушэнне правілаў бяспекі дарожнага руху або эксплуатацыі транспарту асобамі, якія кіруюць транспартнымі сродкамі», што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў з пазбаўленнем права кіраваць транспартнымі сродкамі на тэрмін да трох гадоў або без такога.

Устанаўліваюцца абставіны здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння, будзе прызначана правядзенне экспертызы. Працягваюцца следчыя дзеянні.

У МЗС Беларусі пацвердзілі факт здарэння. "У ДТЗ загінулі пяць чалавек, дванаццаць знаходзяцца ў бальніцы з траўмамі рознай ступені цяжкасці, трое з іх пакуль у цяжкім стане. Ідэнтыфікаваны трое з пяці загінулых", - паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар міністэрства Анатоль Глаз.

Пасольства Беларусі ў Кіеве ўзаемадзейнічае з мясцовымі ўладамі і праваахоўнымі органамі па ўсіх неабходных пытаннях.

Дар'я СПЕВАК

Фота npu.gov.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».