Вы тут

Ці трэба яшчэ нагадваць пра нашу нацыянальную ўнікальнасць?


Ці трэба яшчэ раз нагадваць пра нашу нацыянальную ўнікальнасць і непаўторнасць? У першую чаргу яна — унікальнасць, тоіцца ў самой прыродзе — у прыгожых, чыстых крыніцах, рэках і азёрах, у таямнічых лясах і ўзвышшах. З генетычнай памяці беларусаў не сцерліся адвечныя сімвалы, не забываюцца народныя традыцыі і святы, самабытныя рамёствы. Цяпер у кожным раёне кожнай вобласці ўзята пад увагу кожная крынічка — як сапраўдная святыня, як дзівосны цуд. Пры аддзелах культуры райвыканкамаў створаныя дамы рамёстваў, якія не толькі адкрываюць, адшукваюць, але і адраджаюць паўзабытыя, а то і зусім забытыя рамёствы, якімі карысталіся нашыя продкі, унікальныя мясцовыя строі.


Вытокі малой радзімы — вядомыя і зразумелыя кожнаму беларусу словы — цяпер будуць атаясамлівацца з адмысловай рубрыкай «Звязды», пад якой мяркуем змяшчаць здымкі пра хараство і гармонію прыроды і чалавека. У гэтай рубрыцы мы будзем расказваць пра цікавыя куточкі прыроды, паказваць майстроў і іх рукатворныя работы, якія складаюць нашу гістарычную і культурную спадчыну.

Сёння мы публікуем першы здымак новай рубрыкі, зроблены ў Навагрудскім раёёне. Каля маляўнічай крыніцы ў ваколіцах вёскі Мотча — жыхарка старажытнага горада, майстар народных промыслаў раённага цэнтра рамёстваў Кацярына Сіневіч у адноўленым навагрудскім жаночым строі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Пашыла строй і вышыла карункі на сарочцы і фартуху ў 2015 годзе майстрыха Любоў Завольская.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Загаловак у газеце: Вытокі малой радзімы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».