Вы тут

Алена Русакевіч. Што не так з інстытутам куратарства?


Тэмпаральнасць мастацтва спараджае не толькі новыя віды або жанры мастацтва, але і новыя спосабы яго прэзентацыі. Куратарскі праект — важны элемент сучаснага мастацтва, які часта з’яўляецца індыкатарам сталасці сучаснага мастацкага поля краіны. Інстытут сучаснага куратарства ў Беларусі пачаў сваё актыўнае развіццё ў канцы ХХ стагоддзя. Куратарамі часцей за ўсё станавіліся мастакі і мастацтвазнаўцы, якія займаліся сучасным мастацтвам. Куратары ў той час стваралі выставачныя праекты высокага ўзроўню — як беларускія, так і міжнародныя.


Вельмі важная задача сёння — стварэнне ўмоў, якія б дазволілі гэтай сферы і далей развівацца. У Беларусі цяпер мноства мастакоў, якія займаюцца сучасным мастацтвам, ёсць выставачныя залы, якія спецыялізуюцца на прэзентацыі сучаснага мастацтва, але пры гэтым куратарскія праекты праводзяцца даволі рэдка, прафесія куратара не папулярызуецца, няма выразна наладжанага механізму працы куратара з мастаком і выставачнай залай. Сёння існуе шмат прычын, якія не дазваляюць стварыць патрэбны кантэкст для актыўнага развіцця куратарскай дзейнасці.

Зараджэнне куратарскай дзейнасці на культурнай арэне нашай краіны адбывалася на нефармальным узроўні. І, нягледзячы на тое, што мастацкія праекты і выстаўкі сучаснага мастацтва адпавядалі ўжо вядомым у Еўропе і Амерыцы статусу куратарскага выставачнага праекта, прафесіі «куратар» у Беларусі афіцыйна не існавала, як не існуе і цяпер.

Гэтая нязначная, здавалася б, фармальнасць іграе вельмі важную ролю ў развіцці куратарскай практыкі ў нашай краіне. Напрыклад, установы адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў у галіне мастацтва і культуры, не могуць навучаць куратараў сучаснага мастацтва з-за афіцыйнай адсутнасці такой прафесіі. У выніку куратарамі становяцца мастацтвазнаўцы, галерысты, арт-менеджары, журналісты і г. д. Такі, часам аматарскі, падыход негатыўна адбіваецца не толькі на развіцці мастацтва краіны, але і на статусе прафесіі куратара.

Акрамя таго, само слова «куратар», а таксама функцыі, якія ён сёння выконвае, перанятыя з замежнага культурнага поля. Важна ўлічваць той факт, што сучаснае мастацтва Беларусі, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, не заўсёды развіваецца па еўрапейскім лякале. У Беларусі можна назіраць не толькі лакальныя тэндэнцыі ў мастацтве, але і лакальныя асаблівасці ў функцыянаванні выставачных інстытуцый. Адаптацыя гэтай прафесіі ў культурным полі нашай краіны станоўча адбілася б на яе развіцці і папулярызацыі.

Сёння ў Беларусі куратарская работа вядзецца ў асноўным на выставачных пляцоўках, якія прэзентуюць пераважна сучаснае мастацтва. Тым не менш гэтыя выставачныя інстытуцыі прапануюць гледачу куратарскія праекты не так часта, — у большасці выпадкаў гэта проста выстаўкі сучаснага мастацтва. Адзінкавыя куратарскія праекты не ствараюць культурнага поля, у якім інстытут куратарства мог бы развівацца.

Па гэтых і многіх іншых прычынах сёння можна казаць пра куратарскія праекты сучаснага мастацтва Беларусі, але наўрад ці можна прызнаць факт існавання ў Беларусі інстытута сучаснага куратарства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».