Вы тут

Якасны склад абітурыентаў працягвае расці


У БДУ 57% абітурыентаў маюць сумарны бал больш як 300.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце падвялі першыя вынікі прыёмнай кампаніі. На дзённую бюджэтную форму навучання тут пададзена 3778 заяў абітурыентаў пры плане прыёму 2122 чалавека. Сярэдні конкурс склаў 1,8 чалавека на месца.


Сярод тых, хто падаў дакументы,  93 пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд (у 2017 годзе іх было  66) і 4 лаўрэата Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Таксама сярод абітурыентаў БДУ 856 школьных медалістаў і выпускнікоў ССНУ з дыпломам з адзнакай (у 2017 годзе было 823) - гэта 22,6% ад агульнай колькасці жадаючых вучыцца ў БДУ.

Выпускнікоў ліцэяў і гімназій сярод тых, хто падаў дакументы, - 1741, што складае 46 % Узрасла колькасць абітурыентаў, якія маюць сумарны бал больш як 300 - да 57 % ад агульнай колькасці (летась - 51,4 %). Сярод іх 125  абітурыентаў, якія атрымалі на ЦТ 100-бальны вынік,  а пяць абітурыентаў  маюць два стабальныя сертыфікаты.

Конкурс на педагагічныя спецыяльнасці па дзённай бюджэтнай форме навучання склаў 1,3 чалавекі на месца. Сярод гэтых абітурыентаў 77 пераможцаў абласных алімпіяд і медалістаў, а таксама чатыры выпускніка педагагічных класаў.

На спецыяльнасцях, па якіх праводзяцца ўнутраныя выпрабаванні, склаўся наступны конкурс: "дызайн" (напрамак - камунікатыўны) - 31,5 чалавека на месца, але трэба мець на ўвазе , что план прыёму на бюджэт скдажае ўсяго 2 чалавекі, "дызайн" (напрамак - камунікатыўны, скарочаны тэрмін навучання) - 14 чалавек на месца пры плане прыёму 2; "дызайн" (напрамак - дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя) - 19,5 чалавек на месца пры плане прыёму 2; "дызайн" (напрамак - дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя, скарочаны тэрмін навучання) - 9 чалавек на месца пры плане прыёму 2; "правазнаўства" ( на скарочаную форму) - 7 чалавек на месца; "журналістыка і літаратурная праца" - 2,2 чалавека на месца.

На завочную бюджэтную форму навучання падалі дакументы 637 абітурыентаў пры плане прыёму 226.

Першае пасяджэнне прыёмнай камісіі па залічэнні на бюджэтную форму 20 ліпеня адбудзецца 20 ліпеня. Усе пасяджэнні будуць транслявацца на інтэрнэт-сайце БДУ.

Першыя вынікі падвёў таксама і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі . На дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі сёлета была  пададзена 1881 заява пры плане прыёму 1265.

Па-ранейшаму ў ТОП самых запатрабаваных спецыяльнасцяў уваходзяць IT-спецыяльнасці і спецыяльнасці эканамічнага профілю. Так, на спецыяльнасцях "эканоміка электроннага бізнесу", "электронны маркетынг", "інфарматыка і тэхналогіі праграмавання", "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій", "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)" прахадны бал склаў звыш 365.

Сярэдні бал абітурыентаў, якія падлягаюць залічэнню на бюджэт, у параўнанні з 2017 годам зноў вырас і склаў 338 (у 2017 годзе ён быў роўны 332).

23 чалавекі падалі дакументы ў БДУІР па-за конкурсам, з іх 1 лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і 22 пераможцы алімпіяд рознага ўзроўню. Статыстыка з'яўляецца папярэдняй. Залічэнне на бюджэт пройдзе 26 ліпеня.

А вось на сайце Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта ўжо можна азнаёміцца са спісам абітурыентаў, рэкамендаваных да залічэння на бюджэт.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?