Вы тут

У Заслаўі адбыўся разбойны напад на банк


Аперацыю па вызваленні заложніка ў Заслаўі ўзначаліў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Нападнік ліквідаваны. 


Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама Яўген Сачак. На месца злачынства выехалі супрацоўнікі міліцыі, кіраўніцтва УУС, следча-аператыўная група. Зараз праводзіцца разбіральніцтва.

У будынку філіяла банка мужчына ўзяў у заложнікі жанчыну.

Аперацыю па вызваленні заложніка ў Заслаўі ўзначаліў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч

Байцы падраздзялення "Алмаз" вызвалілі заложніцу.

Мужчына, які яе захапіў, ліквідаваны.

Чытач партала Onliner падзяліўся відэазапісамі з месца здарэння.

- Я проста прыехаў на абед і тут убачыў такую карціну, - прыводзіць словы чытача Агшына Onliner. - Уся вуліца Савецкая перакрытая. Ад пачатку да канца. Нікога не падпускаюць да ачаплення. Прыехалі ўсе магчымыя службы. Былі пажарныя, потым з'ехалі. Бачу МНС. АМАП пад'ехаў. Вунь мясцовая міліцыя. Мае знаёмыя кажуць, што жонку ўзяў у заложнікі. Але пакуль ніхто нічога ні пра што не ведае. Чаго ён хоча? Чаго патрабуе? Будынак ачэплены. У мяне ёсць відэа.

Паводле слоў Ігара Шуневіча, у аддзяленні "Белінвестбанка" ў горадзе Заслаўе злачынец, узброены нажом, захапіў у заложнікі дзяўчыну. На працягу больш чым дзвюх гадзін вяліся з ім перамовы. "Ён паводзіў сябе неадэкватна, адмаўляўся скласці зброю і адпусціць заложніка, пагражаў. Асоба злачынца намі ўстаноўлена — гэта раней двойчы судзімы за ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў жыхар Заслаўя, — паведаміў БЕЛТА Шуневіч.—  Пасля беспаспяховых перамоў і вычарпання ўсіх магчымасцяў мірна вырашыць гэту справу, было прынята рашэнне аб правядзенні сілавой аперацыі, а менавіта вызваленні заложніка. Яна была праведзена сіламі спецпадраздзялення МУС "Алмаз". Заложнік быў вызвалены. Дзяўчына не пацярпела". Ні яна, ні зламыснік ніякага дачынення да банка не мелі, дадаў міністр 

Высвятлілася, што заложніца цяжарная, дадзеная акалічнасць ўскладняла перамовы, якія вяліся больш за дзве гадзіны.

Фота: БЕЛТА

Фота: БЕЛТА

Фота: БЕЛТА

sputnik.by, БЕЛТА, Onliner

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.