Вы тут

КНДР і Рэспубліка Карэя аднавілі заходнюю лінію сувязі паміж ваеннымі


КНДР і Рэспубліка Карэя цалкам аднавілі працу заходняй лініі сувязі паміж узброенымі сіламі дзвюх краін, паведамляе паўднёвакарэйскае Міністэрства абароны.


Па словах афіцыйнага прадстаўніка, дадзены крок будзе садзейнічаць зніжэнню напружанасці на Карэйскім паўвостраве, служыць умацаванню даверу паміж дзвюма краінамі.

Праца заходняй лініі сувязі была спыненая ў 2016 годзе пасля таго, як улады КНДР спынілі працу размешчанай на поўначы сумеснай з Рэспублікай Карэя прамысловай зоны Кэсон. Аднак тэлефонная сувязь была адноўлена ў студзені бягучага года перад Алімпійскімі гульнямі ў Пхёнчхане, у якіх таксама бралі ўдзел спартсмены з КНДР.

Акрамя таго, будзе адноўленая і ўсходняя лінія сувязі, функцыянаванне якой прыпынена ў 2011 годзе на фоне ваеннай напружанасці паміж дзвюма карэйскімі дзяржавамі, а канчаткова сувязь выйшла са строю ў выніку ляснога пажару ў 2013-м.

Дамоўленасці аб поўным аднаўленні ваеннай лініі сувязі, якая дазваляе падтрымліваць камунікацыю па тэлефоне і факсе, прадстаўнікі дзвюх краін дасягнулі на першых за 10 гадоў ваенных перамовах, што прайшлі 14 чэрвеня на паўночным баку памежнага пункта Пханмунджом.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?