Вы тут

Марадона не супраць завяршыць кар'еру ў Брэсце і застацца тут жыць


Дыега Марадона не супраць завяршыць кар'еру ў Брэсце і застацца тут жыць. Аб гэтым легендарны футбаліст заявіў 16 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Брэсце.


Дыега Марадона выказаў удзячнасць ФК "Дынама-Брэст" за прапанову стаць старшынёй праўлення клуба. "Я ўбачыў, што гэта сур'ёзны праект. Калі я завяршу кар'еру ў Брэсце, то я, напэўна, застануся тут жыць", - сказаў экс-футбаліст зборнай Аргенціны.

Ён падкрэсліў, што для яго вялікі гонар быць тут у новым статусе. "Я ўдзячны, што яны мяне падпісалі. Гэта адна з лепшых падзей, якія са мной адбыліся ў жыцці. Я думаў, што ў свае гады ўжо не паспею ўзяць каманду і зрабіць яе вялікай. З "Дынама-Брэст" паспрабую гэта зрабіць. Я хачу даць ім лепшае з маёй футбольнай кар'еры, майго вопыту, які атрымаў на шматлікіх чэмпіянатах. У мяне было тры прапановы. Я выбраў гэту, таму што мне вельмі спадабалася стаўленне і жаданне людзей, якія прыехалі з Беларусі", - сказаў Дыега Марадона.

Што да мундзіялю, які толькі што завяршыўся ў Расіі, то, паводле слоў легендарнага футбаліста, "арганізацыя ЧС была выдатнай, былі ўлічаны ўсе дэталі".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».