Вы тут

Беларус прайшоў у фінал конкурсу «Славянскага базару-2018»


Учора ўвечары міжнароднае журы вызначыла 15 фіналістаў конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2018”. У іх лік увайшоў і прадстаўнік Беларусі спявак Яўген Курчыч, песня якога “Святая Асветніца” (А,.Атрашкевіч, Н.Лебедзева) зрабіла на суддзяў выдатнае ўражанне. Зрэшты, ніякіх канкрэтных ацэнак на гэтым этапе не называюць: паводле ўмоў конкурсу, у паўфінале галасаванне закрытае.


Таксама ў далейшай барацьбе за “Ліру” прымуць удзел артысты з Арменіі, Грузіі, Італіі, Казахстана, Кубы, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Мальты, Польшчы, Расіі, Румыніі і Украіны.

А вось у фінальных канцэртах, першы з якіх пачнецца ў Летнім амфітэатры ўжо сёння а 22 гадзіне, наадварот, ацэнкі ад 5 да 10 выстаўляюцца ў электронную форму адкрыта і адразу бачныя і канкурсантам, і гледачам.

Сённяшні канцэрт носіць назву “Славянскі хіт”: канкурсанты выконваюць у суправаджэнні Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Міхкаіла Фінберга песню славянскага кампазітара і на мове адной са славянскіх краін. Паводле жараб’ёўкі, якая адбылася адразу пасля паўфінала, наш Яўген Курчыч выйдзе на сцэну дзявятым. Нагадаем, беларускі артыст выбраў  складаную і ўражлівую кампазіцыю “Крык птушкі” Уладзіміра Мулявіна, з якой перамог на нацыянальны адборы. Ці прынясе яна ўдачу і цяпер, стане зразумела ў ноч з 14 на 15 ліпеня.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота з сацыяльных сетак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».