Вы тут

Мінск прыме міжнародныя спаборніцтвы па бадмінтоне Belarus Іnternatіonal


Міжнародныя спаборніцтвы па бадмінтоне Belarus Іnternatіonal прыме Мінск у рамках падрыхтоўкі да ІІ Еўрапейскіх гульняў.


Турнір пройдзе з 6 да 9 верасня ў спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club і стане першым стартам узроўню этапу Кубка Еўропы (з серыі «Ф'ючарс») па бадмінтоне. Да пачатку спаборніцтваў Мінск наведалі тэхнічны дэлегат Еўрапейскай канфедэрацыі бадмінтона Джымі Андэрсан і эксперты гэтай арганізацыі. Яны азнаёміліся з ходам падрыхтоўкі спартыўна-забаўляльнага комплексу Falcon Club да ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Як расказалі ў дырэкцыі, дэлегацыя канфедэрацыі бадмінтона абмеркавала пытанні правядзення і судзейства маючых адбыцца спаборніцтваў, вывучыла гульнявую і разміначную зоны спарткомплексу. Джымі Андэрсан высока ацаніў магчымасці аб'екта.

На ІІ Еўрапейскіх гульнях 2019 года турнір па бадмінтоне будзе ісці ў залік чэмпіянату Еўропы. У чэрвені 2019-га ў Мінску разыграюць 5 камплектаў узнагарод: у мужчын і жанчын у адзіночным і парным разрадах, а таксама адзін — у змешаным парным разрадзе. Удзельнікам турніру прадставіцца шанц зарабіць рэйтынгавыя ачкі, неабходныя для кваліфікацыі на летнія Алімпійскія гульні 2020 года ў Токіа.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Тэставы турнір пройдзе ў верасні

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.