Вы тут

Сумесная з заказчыкам кадраў лабараторыя створана ў БДУ


Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Тонкаплёнкавыя тэхналогіі" створана на фізічным факультэце Белдзяржуніверсітэта. Упершыню сузаснавальнікам  лабараторыі выступіў заказчык кадраў. У дадзеным выпадку - навукова-тэхнічная кампанія "Ізавак".


Лабараторыя дапаможа прыцягнуць студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў да навукова-даследчай, творчай, інавацыйнай дзейнасці ў галіне тонкаплёнкавых тэхналогій, а таксама падрыхтаваць спецыялістаў у адпаведнасці з запытамі канкрэтнага заказчыка. Роля партнёра ўніверсітэта заключаецца ва ўдасканаленні навучальных праграм, унясенні ім прапаноў па змяненнях і дапаўненнях у іх змест з улікам патрэбы арганізацыі ў наяўнасці ў будучых спецыялістаў пэўных кампетэнцый.   

Таксама  спецыялісты кампаніі "Ізавак"  будуць удзельнічаць у фарміраванні тэматыкі курсавых і дыпломных работ, ажыццяўляць прафарыентацыйную працу, аказваць падтрымку ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы фізічнага факультэта.

Функцыянаваць СНДЛ будзе на кафедры энэргафізікі. Яе ўдзельнікамі змогуць стаць усе ахвотныя студэнты, магістранты і аспіранты, навуковыя інтарэсы якіх звязаны з вывучэннем нанатэхналогій і 2D-матэрыялаў, мікра- і нанаэлектронікі, фізікі паверхні. Дзейнасць лабараторыі будзе ўключаць лекцыйныя і практычныя заняткі, індывідуальнае кансультаванне студэнтаў, правядзенне навуковых семінараў і экскурсій у навукова-даследчыя і вытворчыя цэнтры, арганізацыю канферэнцый, форумаў і сустрэч з экспертамі па навуковых напрамках лабараторыі. На базе лабараторыі будуць выконвацца курсавыя, дыпломныя, магістарскія і аспіранцкія праекты.

Даведка:

Навукова-тэхнічная фірма "Ізавак" з'яўляецца найбуйнейшым у СНД экспарцёрам вакуумнай тэхнікі, яе прадукцыю можна сустрэць у краінах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Больш за 25 гадоў арганізацыя займаецца інавацыйнымі плёнкавымі тэхналогіямі, стварэннем унікальнага вакуумнага напыляльнага абсталявання, іённымі крыніцамі, тэхнікай распылення і распрацоўкай адпаведнага праграмнага забеспячэння. "Ізавак" паспяхова рэалізавала праекты для сусветных кампаній Hi-tech-рынку.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.