Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Беларуская дэлегацыя наведала інаўгурацыю турэцкага Прэзідэнта.

У пачатку тыдня адбылася цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Кіраўніком айчыннай дэлегацыі на мерапрыемстве быў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ.


Праграма знаходжання спікера верхняй палаты атрымалася насычанай: акрамя двухбаковых сустрэч з членамі ўрада Турцыі і кіраўнікамі замежных дэлегацый, была запланавана сустрэча з Ісмаілам Кахраманам — выконваючым абавязкі спікера парламента Турцыі да абрання новага спікера 13 ліпеня 2018 года.

У цырымоніі інаўгурацыі традыцыйна прынялі ўдзел многія замежныя дэлегацыі, у тым ліку — з краін СНД, Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Усходу. Дзясяткі прэзідэнтаў, спікераў парламентаў, прэм'ер-міністраў і іншых высокіх службовых асоб прысутнічалі на мерапрыемстве.

Нагадаем, 9 ліпеня ў 18 гадзін Рэджэп Таіп Эрдаган прынёс прысягу і зрабіў сваю першую заяву, а таксама аб'явіў склад свайго кабінета. Дарэчы, згодна з унесенымі папраўкамі ў канстытуцыю краіны пасада прэм'ер-міністра была скасаваная, форма праўлення стала прэзідэнцкай, таму Рэджэп Таіп Эрдаган атрымаў вельмі высокія паўнамоцтвы.


Фармацэўтычны завод у Скідзелі запусцяць у кастрычніку бягучага года.

Аб гэтым дамовіліся на сустрэчы старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, куратар беларуска-індыйскага супрацоўніцтва Міхаіл Мясніковіч і індыйскія інвестары, якія рэалізуюць праект па будаўніцтве фармацэўтычнага прадпрыемства «Навалок».

Што дасць гэты завод нашай краіне? Істотна ўзрасце вытворчасць айчынных запатрабаваных лекаў для патрэб унутранага рынку Беларусі і на экспарт.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі і далейшае развіццё праекта: плануецца арганізацыя сінтэзу субстанцый для вытворчасці лекаў ад дыябету, кардыязахворванняў і СНІДу.

Гэта не першы беларуска-індыйскі праект у галіне фармацэўтыкі: фактычна завершана будаўніцтва фармзаводаў у Бешанковічах, таксама вядуцца работы па будаўніцтве завода ў Калядзічах.

Міхаіл Мясніковіч станоўча ацаніў працу індыйскіх партнёраў, звярнуў увагу на пытанні якасці прадукцыі, падрыхтоўкі кваліфікаваных работнікаў і афармлення дакументацыі.


У Савеце Рэспублікі абмеркавалі далейшую дзейнасць па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

Гэта тэма стала ключавой на сустрэчы намесніка старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яны ШЧОТКІНАЙ, членаў Савета па ўстойлівым развіцці з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі і кіраўнікамі арганізацый сістэмы ААН у нашай краіне.

На думку Мар'яны Шчоткінай, пасля стадыі станаўлення нацыянальнай архітэктуры дасягнення Мэт устойлівага развіцця варта звярнуць увагу на больш маштабны праект, які можна распрацаваць і рэалізаваць разам з міжнароднай супольнасцю. Ён будзе накіраваны на функцыянальныя арыенціры ў рабоце па дасягненні МУР, упэўнена віцэ-спікер верхняй палаты.

Нагадаем, зараз асноўная задача ўсіх зацікаўленых бакоў — удзел у фарміраванні канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года. Яна распрацоўваецца ўрадам. Акрамя таго, нельга забываць аб стварэнні адзінай сістэмы каардынацыі дзейных праграм.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?